19 красавiка 2024, Пятніца, 19:24
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На мяжы Украіны - 200 расейскіх танкаў і ўстаноўкі «Град»

34
На мяжы Украіны - 200 расейскіх танкаў і ўстаноўкі «Град»

Расея сканцэнтравала артылерыю, устаноўкі «Град» і танкі на мяжы з Украінай.

Пра гэта паведаміў прадстаўнік Украіны ў Радзе Бяспекі ААН Юрый Сяргееў, перадае ВВС. Паводле яго слоў, на мяжы з Украінай знаходзіцца некалькі груповак войскаў РФ - гэта сумесныя вучэнні груп войскаў Заходняй і Паўднёвай ваенных акругаў.

«З паўднёва-усходняга боку мы заўважылі вялікую колькасць артылерыі, танкаў і асабістага складу з Цэнтральнай і Паўночнай акругаў, а таксама танкі, артылерыю і ўстаноўкі «Град» - вельмі небяспечная зброя, якую выкарыстоўвалі ў Чачэніі", - сказаў Сяргееў.

Паводле яго слоў, Расея спрабуе аказаць легітымны характар сваёй магчымай агрэсіі, як гэта адбылося, напрыклад, у Абхазіі або ў Крыме, дзе яны падтрымалі невялікую групу сепаратыстаў, якія захапілі ўладу і парламент.

Нагадаем, міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў пра пачатак ваенных вучэнняў батальённых і тактычных груп Паўднёвай і Заходняй ваенных акругаў Расеі ў прымежных з Украінай раёнах. Ён назваў прычынай вучэнняў павелічэнне колькасці ўкраінскіх войскаў на ўсходзе Украіны, якія нібыта будуць прымяняць зброю супраць «мірных» грамадзян у Данбасе, маючы на ўвазе ўзброеных да зубоў апошнімі навінкамі агнястрэльнай зброі і гранатамётамі баевікоў, што фінансуюцца Расеяй.

Архіўнае фота

Напісаць каментар 34

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках