23 красавiка 2024, aўторак, 18:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Вялікдзень у Крыме забілі падлетка за ўкраінскую мову

19

У расправе падазраюць міліцыянтаў.

У далучаным да Расеі Крыме высвятляюць акалічнасці смерці непаўналетняга юнака з паўночнага захаду Украіны, якога забілі ў ноч рэлігійнага свята Вялікдзень. Па адной з версій, агучанай сваякамі пацярпелага, яго забілі вартавыя парадку за размову на ўкраінскай мове.

Ахвярай злачынцаў стаў 16-гадовы жыхар Ровенскай вобласці Марк Іванюк, які знаходзіўся ў Крыме на навучанні, паведамляе "Лiга.net".

Супрацоўнікам тэлеканала Rivne1 удалося ўзяць інтэрв'ю ў маці загінулага Таццяны Іванюк.

Па словах Таццяны Іванюк, у вялікодную ноч сын хадзіў з сябрам Мікалаем на дыскатэку. Дадому прыяцелі вярталіся разам.

Як распавёў сам Мікалай, побач з імі прытармазіла чырвоная "шасцёрка", у якой знаходзілася некалькі міліцыянтаў. Што было далей, малады чалавек не памятае. Хутчэй за ўсё, абодвух падлеткаў збілі. Калі Мікалай ачуўся, Марк ужо ляжаў у лужыне крыві з прабітай галавой.

Па словах Таццяны, на целе ў яе сына не было жывога месца. Жанчына мяркуе, што да расправы датычныя менавіта міліцыянты. А магчымым матывам жорсткага збіцця нібыта было тое, што Марк размаўляў па-украінску.

Марк Іванюк пахаваны на Ровеншчыне, у Беразноўскім раёне. Развітацца з ім прыйшлі родныя, сябры і аднакласнікі.

Напісаць каментар 19

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках