19 красавiка 2024, Пятніца, 9:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея хоча пачаць трэцюю сусветную вайну

40
Расея хоча пачаць трэцюю сусветную вайну

Пра гэта заявіў прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк.

Прэм'ер-міністр Украіны Арсеній Яцанюк заяўляе, што Украіна будзе выконваць Жэнеўскія дамоўленасці ад 17 красавіка, перадае Інтэрфакс-Украіна.

"Урад Украіны і ў далейшым будзе вызнаваць ідэю выканання жэнеўскіх дамоўленасцяў. Мы правядзем канстытуцыйную рэформу, і мы звяртаемся да Расеі выканаць тое, што яна абяцала, але не зрабіла ніводнага кроку", - сказаў ён, адкрываючы пасяджэнне Кабміна ў пятніцу.

Яцанюк падкрэсліў, што план Расеі па ваеннаму і палітычнаму захопу Украіны не ўдасца.

"Спробы расейскай ваеннай агрэсіі на тэрыторыі Украіны прывядуць да ваеннага канфлікту на еўрапейскай прасторы. Свет яшчэ не забыўся пра Другую сусветную вайну. Расея хоча пачаць ужо трэцюю сусветную вайну. Уся паўната адказнасці за агрэсію на тэрыторыі Украіны, за падрыў міжнароднай бяспекі і стабільнасці ляжыць на кіраўніцтве Расейскай Федэрацыі", - сказаў ён.

"Падтрымка Расеяй тэрарыстаў ва Украіне (...) з'яўляецца міжнародным злачынствам, і мы заклікаем усю міжнародную супольнасць аб'яднацца супраць расейскай агрэсіі", - дадаў прэм'ер.

Напісаць каментар 40

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках