24 красавiка 2024, Серада, 3:34
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Заўтра - «Чарнобыльскі шлях»

1
Заўтра - «Чарнобыльскі шлях»

Збор удзельнікаў акцыі - а 16:00 ля кінатэатра «Кастрычнік».

Акцыя дазволеная беларускімі ўладамі. Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з якім 26 красавіка шэсце пройдзе праспектам Незалежнасці і вуліцай Сурганава да парку Дружбы народаў.

Акцыю пастанавілі правесці пад лозунгам абароны Беларусі ад ядзернай небяспекі з боку Расеі.

«Чарнобыльскі шлях» - вулічная акцыя, якую беларуская апазіцыя праводзіць штогод з 1988 года ў Менску ў фармаце шэсця, якое заканчваецца мітынгам прадстаўнікоў дэмакратычных сіл. Выключэнне склаў 2011 год, калі сталічныя ўлады ўпершыню забаранілі шэсце, даўшы дазвол толькі на правядзенне мітынгу.

Нагадаем, 26 красавіка 1986 года адбылася адна з самых буйных радыяцыйных катастроф - аварыя на Чарнобыльскай АЭС. Яна закранула кожнага жыхара Беларусі. У выніку аварыі на ЧАЭС у атмасферу было выкінута радыеактыўных рэчываў у 300 разоў больш, чым пасля атамнай бамбардзіроўкі японскага горада Хірасіма.

Больш за 70 адсоткаў радыёнуклідаў аселі на тэрыторыі Беларусі. Ад наступстваў катастрофы пацярпелі блізу двух мільёнаў жыхароў нашай краіны, у тым ліку больш за 500 тысяч дзяцей. Навукоўцы заяўляюць, што ад радыяцыі ў Беларусі ўжо памерлі 200 тысяч беларусаў. Тэрыторыя Беларусі на шматлікія стагоддзі стала зонай экалагічнага бедства.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках