20 красавiка 2024, Субота, 5:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Затрыманыя ўдзельнікі «Чарнобыльскага шляху» (Відэа)

3

Супрацоўнікі міліцыі затрымалі траіх удзельнікаў акцыі, якая праходзіць у Менску.

Пра гэта паведамляюць відавочцы і ўдзельнікі мерапрыемства. У прыватнасці, стала вядома, што ў тралейбусе затрымалі актывістаў Юрыя Рубцова і Леаніда Смаўжа. Імя яшчэ аднаго арыштаванага – Мікалай, яго прозвішча невядомае. Іх вывелі з тралейбуса і пасадзілі ў мікрааўтобус аліўкавага колеру.

Нагадаем, у беларускай сталіцы сёння прайшла акцыя, прысвечаная трагедыі на Чарнобыльскай АЭС. Яна была дазволена беларускімі ўладамі. Арганізатары «Чарнобыльскага шляху» атрымалі адказ з Мінгарвыканкама, у адпаведнасці з якім 26 красавіка шэсце пройдзе па праспекце Незалежнасці і вуліцы Сурганава да парку Дружбы народаў.

Мерапрыемства было вырашана правесці пад лозунгам абароны Беларусі ад ядзернай небяспекі з боку Расеі.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках