26 красавiка 2024, Пятніца, 0:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мясніковіч мяркуе, што беларусы могуць жыць на $120 у месяц

62
Мясніковіч мяркуе, што беларусы могуць жыць на $120 у месяц

У Беларусі зацверджаны новы бюджэт пражытачнага мінімуму.

Такое рашэнне змяшчаецца ў пастанове Савета Міністраў ад 24 красавіка гэтага года № 387, паведамляе БелТА.

Бюджэт пражытачнага мінімуму ў сярэднім на душу насельніцтва ў перыяд з 1 мая па 31 ліпеня гэтага года складзе Br1 млн 212 тыс 470 (БПМ з 1 лютага па 30 красавіка 2014 г складае Br1 млн 128 тыс 70). Такім чынам, новы БПМ павышаны на 7,5% да дзейнага нарматыву.

Для працаздольнага насельніцтва БПМ з мая устаноўлены ў суме Br1 млн 357 тыс 440, для пенсіянераў – Br1 млн 31 тыс 330, для дзяцей ва ўзросце да 3 гадоў – Br1 млн 27 тыс 90, для дзяцей ва ўзросце ад 3 да 6 гадоў – Br1 млн 328 тыс 760, для дзяцей ва ўзросце ад 6 да 18 гадоў – Br1 млн 326 тыс 710, для дзяцей-студэнтаў – Br1 млн 236 тыс 240.

Паколькі новы БПМ павысіўся на 7,5%, адпаведна з мая павялічваюцца сумы працоўных мінімальных і сацыяльных пенсій, а таксама надбаўкі і павышэнні, устаноўленыя да пенсій асобных катэгорый пенсіянераў. На такую ж велічыню ўзрастуць сумы некаторых відаў дзяржаўных дапамог сем'ям, якія выхоўваюць дзяцей.

Бюджэт пражытачнага мінімуму штоквартальна зацвярджаецца ўрадам у цэнах апошняга месяца кожнага квартала. У адпаведнасці з законам «Аб пражытачным мінімуме ў Рэспубліцы Беларусь» БПМ прызначаны для аналізу і прагназавання ўзроўню жыцця насельніцтва, аказання дзяржаўнай сацыяльнай дапамогі малазабяспечаным грамадзянам (сем'ям), абгрунтавання мінімальных дзяржаўных сацыяльна-працоўных гарантый. БПМ уяўляе сабой вартасную велічыню мінімальнага набору матэрыяльных выгод і паслуг, неабходных для забеспячэння жыццядзейнасці чалавека і захавання яго здароўя, а таксама абавязковыя плацяжы і ўзносы.

Напісаць каментар 62

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках