18 красавiка 2024, Чацвер, 18:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Абама: ЗША ўвядуць санкцыі супраць банкаўскага і абароннага сектараў Расеі

27
Абама: ЗША ўвядуць санкцыі супраць банкаўскага і абароннага сектараў Расеі

Прэзідэнт ЗША анансаваў узмацненне жорсткасці санкцый супраць Расеі.

Прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ЗША будуць уводзіць санкцыі супраць цэлых сектараў расейскай эканомікі.

Пра гэта кіраўнік Белага дома паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маніле, паведамляе РБК.

«У выпадку далейшай агрэсіі Расеі ў дачыненні да Украіны мы прымем санкцыі ў дачыненні да сектараў расейскай эканомікі, у прыватнасці, супраць банкаўскага і абароннага сектараў», – сказаў кіраўнік Белага дома.

«Гэта дадатковыя крокі, якія мы пакідаем на будучыню, калі ў далейшым будзе назірацца эскалацыя сітуацыі», – дадаў ён.

Паводле яго слоў, санкцыі, пра якія будзе абвешчана сёння, закрануць прыватных асоб і кампаній. Таксама гаворка пойдзе пра забарону на экспарт высокатэхналагічнай прадукцыі ў Расею.

Прэзідэнт ЗША асабліва падкрэсліў, што Вашынгтон не мае намеру ўводзіць санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна.

Раней крыніцы газеты Нью-Ёрк Таймс ў Белым доме паведамлялі, што аб'ектамі санкцый сёння могуць стаць Ігар Сечын і Аляксей Мілер, аднак Абама ў сваім выступе на Філіпінах называць канкрэтныя імёны не стаў.

Нагадаем, першапачатковыя санкцыі ЗША закранулі цэлы шэраг асоб з бліжэйшага атачэння Уладзіміра Пуціна, сябраў урада, дэпутатаў Дзяржаўнай думы і Савета Федэрацыі, высокапастаўленых вайскоўцаў, а таксама чыноўнікаў рэспублікі Крым.

Фота: AP

Напісаць каментар 27

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках