20 красавiка 2024, Субота, 7:46
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Відавочца: Пад Хойнікамі на мяжы з Украінай – навала расейскай тэхнікі

10

Карыстальнікі сацыяльных сетак паведамляюць аб расейскай вайсковай тэхніцы на тэрыторыі Беларусі.

У прыватнасці, пра гэта піша кіеўскі журналіст Пётр Цярэнцьеў на сваёй старонцы ў «Твітэры». Ён паведамляе аб тым, што вайсковая тэхніка была заўважаная ў Хойніцкім і Брагінскім раёнах.

Дубровіца – вёска ў Хойніцкім раёне Гомельскай вобласці Беларусі. Яна размешчана 50 кіламетраў ад мяжы з Украінай.

Камарын знаходзіцца некалькі кіламетраў ад мяжы Украіны ў Брагінскім раёне.

Нагадаем, ва Узброеных Сілах Беларусі прадаўжаецца праверка боегатоўнасці, распачатая са студзеня гэтага года з даручэння Лукашэнкі. Першыя два месяцы выпрабоўвалася гатоўнасць органаў кіравання, сегмента супрацьпаветранай абароны, а таксама органаў кіравання і падраздзяленняў тэрытарыяльнай абароны. Пасля гэтага правяралася адзіная рэгіянальная сістэма СПА Беларусі і Расеі.

Большая частка вучэнняў праводзіцца ля межаў з Украінай. У іх таксама бяруць удзел вайскоўцы з Расеі.

Напісаць каментар 10

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках