25 красавiка 2024, Чацвер, 16:14
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

ЗША ўвялі санкцыі супраць Сечына, Чэмезава і кампаній, звязаных з Пуціным

51
ЗША ўвялі санкцыі супраць Сечына, Чэмезава і кампаній, звязаных з Пуціным

Пад санкцыі трапілі сем расейскіх чыноўнікаў і 17 кампаній.

Пра гэта паведамляюць на сваіх старонках ў «Твітэры» агенцтвы Reuters і AP.

У абноўлены «чорны спіс» патрапілі генеральны дырэктар дзяржкарпарацыі «Ростех» Сяргей Чэмезаў, прэзідэнт «Роснефти» Ігар Сечын, намеснік кіраўніка адміністрацыі прэзідэнта Расеі Вячаслаў Валодзін, старшыня камітэта ў міжнародных справах Дзярждумы Аляксей Пушкоў, віцэ-прэм'ер Дзмітрый Козак, дырэктар Федэральнай службы аховы Яўген Мураў, прадстаўнік прэзідэнта Расеі ў Крымскай федэральнай акрузе Алег Белавенцаў.

Сярод юрыдычных асоб – гэта шматлікія кампаніі, падкантрольныя бізнесоўцу Генадзю Цімчанку, – ТАА «Акваника», «Авиа Групп» і «Авиа Групп Норд», «Сахатранс», пяць кампаній групы «Стройтрансгаз», чыгуначны аператар «Трансойл» і холдынг Volga Group; кампаніі, падкантрольныя братам Ратэнберга, – СМП банк і Инвесткапиталбанк, «Стройгазмонтаж», а таксама даччыныя структуры банка «Россия».

Санкцыі ўведзеныя праз невыканання Масквой нядаўніх Жэнеўскіх пагадненняў у зняцці напружанасці ва Украіне. Поўны спіс апублікаваны некалькі хвілін таму міністэрствам фінансаў ЗША.

Любыя актывы фізічных і юрыдычных асоб з новага санкцыйнага спісу, якія падпадаюць пад юрысдыкцыю ЗША, будуць замарожаныя, фігурантам спісу забаронены ўезд у ЗША. Амерыканскім кампаніям забараняецца весці справы з кампаніямі і грамадзянамі, унесенымі ў санкцыйны спіс.

Раней прэзідэнт ЗША Барак Абама заявіў, што ЗША будуць ўводзіць санкцыі супраць цэлых сектараў расейскай эканомікі. Пра гэта кіраўнік Белага дома паведаміў на прэс-канферэнцыі ў Маніле.

«У выпадку далейшай агрэсіі Расеі ў дачыненні да Украіны мы прымем санкцыі ў дачыненні да сектараў расейскай эканомікі, у прыватнасці, супраць банкаўскага і абароннага сектараў, – сказаў кіраўнік Белага дома. – Гэта дадатковыя крокі, якія мы пакідаем на будучыню, калі ў далейшым будзе назірацца эскалацыя сітуацыі».

Прэзідэнт ЗША асабліва падкрэсліў, што Вашынгтон не мае намеру ўводзіць санкцыі супраць Уладзіміра Пуціна.

Раней крыніцы газеты Нью-Ёрк Таймс ў Белым доме паведамлялі, што аб'ектамі санкцый сёння могуць стаць Ігар Сечын і Аляксей Мілер, аднак Абама ў сваім выступе на Філіпінах называць канкрэтныя імёны не стаў.

Нагадаем, першапачатковыя санкцыі ЗША закранулі цэлы шэраг асоб з бліжэйшага атачэння Уладзіміра Пуціна, членаў урада, дэпутатаў Дзяржаўнай думы і Савета Федэрацыі, высокапастаўленых вайскоўцаў, а таксама чыноўнікаў рэспублікі Крым.

Напісаць каментар 51

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках