19 красавiка 2024, Пятніца, 6:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія вайскоўцы адпрацуюць высадку дэсанту ў Беларусі

29
Расейскія вайскоўцы адпрацуюць высадку дэсанту ў Беларусі

Вучэнні пройдуць з 15 па 18 красавіка.

Яны рэгламентаваныя планам міжнароднай дзейнасці Міністэрства абароны Расеі на бягучы год і адбудуцца ў Беларусі, перадае Еспрессо ТВ.

Як распавёў журналістам афіцыйны прадстаўнік упраўлення прэс-службы і інфармацыі Мінабароны Расеі па ПДВ падпалкоўнік Яўген Мяшкоў, актыўныя дзеянні і баявыя стрэльбы аэрамабільных падраздзяленняў беларускіх Узброеных сіл і дэсантна-штурмавога падраздзялення ПДВ Расеі будуць праходзіць на палігоне «Ласвіда» ў Віцебскай вобласці.

Расейскія дэсантнікі плануюць адпрацаваць задачы ў якасці парашутнага дэсанта.

Нагадаем, на працягу апошнiх двух месяцаў у раёне межаў з Украінай І Польшчай прайшлі некалькі сумесных вучэнняў беларускіх і расейскіх войскаў.

Напісаць каментар 29

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках