29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На Смаленшчыне збіраюць подпісы за ўваходжанне ў склад Беларусі

179
На Смаленшчыне збіраюць подпісы за ўваходжанне ў склад Беларусі

Ініцыятары акцыі патрабуюць правядзення рэферэндуму.

На сайце грамадскіх петыцый www.avaaz.org збіраюць подпісы за правядзенне рэферэндуму аб уступленні Шумяцкага раёна Смаленскай вобласці ў склад Рэспублікі Беларусь.

Зварот адрасуецца адміністрацыі Смаленскай вобласці і адміністрацыі Шумяцкага раёна.

«Да 1939 года вялікая частка Шумяцкага раёна ўваходзіла ў склад Рэспублікі Беларусь. Мы лічым незаконным захоп спрадвечна беларускіх земляў», - пішуць ініцыятары петыцыі.

Таксама петыцыя за вяртанне Смаленска Беларусі з'явілася ў канцы сакавіка на сайце change.org.

«На працягу стагоддзяў Смаленск быў усходнім фарпостам Вялікага Княства Літоўскага. Нават пасля яго сілавога адабрання Масковіяй этнаграфічныя даследаванні 19 стагоддзя адназначна паказвалі на пераважнае там беларускае насельніцтва. Абвешчаная ў 1918 годзе Беларуская Народная Рэспубліка, якая ўключала ў сябе землі, на якіх беларусы складалі этнічную большасць, прэтэндавала на Смаленск. БССР, абвешчаная бальшавікамі 1 студзеня 1919 года як адказ на абвяшчэнне БНР, была абвешчаная ў Смаленску, ён жа і з'яўляўся яе сталіцай. У наступныя пару гадоў большасць зямель БССР былі адабраныя бяздумным валюнтарысцкім рашэннем, пасля многіх гадоў барацьбы частка з іх была вернутая, але частцы так не пашанцавала.

Мы лічым, што трэба выправіць гістарычную несправядлівасць і даць насельніцтву Смаленскай вобласці свабодна выказацца за далучэнне да Рэспублікі Беларусь на рэферэндуме», - гаворыцца ў паведамленні ініцыятараў збору подпісаў.

Ужо сабрана каля 1500 подпісаў.

Напісаць каментар 179

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках