20 красавiка 2024, Субота, 18:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Банкі перастануць выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах

13
Банкі перастануць выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах

З 7 красавіка беларускія банкі пры выдачы ўсіх крэдытаў могуць пачаць патрабаваць даведку аб даходах.

Пра гэта "Інтэрфакс-Захад" распавёў топ-мэнэджэр аднаго з банкаў.

"Сапраўды быў ліст Нацыянальнага банка і Асацыяцыі беларускіх банкаў аб тым, што рыхтуецца такога роду мера, і згадвалася дата перадачы дакумента ў Мінюст - 6 сакавіка", - распавёў агенцтву топ-мэнэджэр аднаго з банкаў.

"Звычайна яны праводзяць рэгістрацыю на працягу месяца. Гэта значыць, тэарэтычна, з 7 красавіка такая мера можа быць уведзеная. Але, на жаль, наколькі гэта будзе адпавядаць рэчаіснасці, складана сказаць. Таму што тэарэтычна Мінюст можа папрасіць нешта дапоўніць або змяніць", - дадаў ён.

Па словах суразмоўцы агенцтва, калі такую меру ўвядуць, то колькасць хуткіх крэдытаў, якія выдаюцца часцей за ўсё ў крамах, скароціцца.

"Калі казаць пра крэдытаванне непасрэдна ў крамах, дзе выдаюцца экспрэс-крэдыты, якія кліенты часцей за ўсё атрымліваюць без даведак, і шмат у чым гэтыя куплі выкліканыя нейкім эмацыйным парывам, то, безумоўна, там будзе пэўнае скарачэнне аб'ёмаў і колькасці крэдытаў", - лічыць банкір.

А вось на колькасць крэдытаў, для атрымання якіх і раней патрэбныя былі даведкі аб даходах, новая мера ніяк не паўплывае, адзначыў ён.

Чуткі пра тое, што банкі перастануць выдаваць крэдыты без даведкі аб даходах, з'явіліся яшчэ ў лютым. Тады банкіры казалі, што ў Нацбанку абмяркоўваюць увядзенне такой меры як абавязковай. Між тым, у Нацбанку тады падкрэслівалі, што рэкамендацый аб узмацненні жорсткасці патрабаванняў да выдачы камерцыйнымі банкамі крэдытаў фізічным асобам не давалі. Але не выключылі, што ў далейшым рэгулятар можа прымаць рашэнні аб умовах крэдытавання фізічных асоб, арыентуючыся на сітуацыю на валютна-фінансавым рынку краіны.

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках