25 красавiка 2024, Чацвер, 22:59
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Мустафа Джамілеў: Украіна павінна вярнуць ядзерны статус

9
Мустафа Джамілеў: Украіна павінна вярнуць ядзерны статус

Калі Захад не збіраецца абараняць Украіну ад расейскай агрэсіі, яна павінна абараніць сябе сама, аднавіўшы ядзерны арсенал.

Пра гэта заявіў 2 красавіка былы кіраўнік Меджліса крымскіх татараў Мустафа Джамілеў, выступаючы ў Вашынгтоне, піша Инопресса.

The New Republic нагадвае, што Украіна адмовілася ад ядзернай зброі ў 1994 годзе. Расея, Велікабрытанія і ЗША падпісалі тады "Будапешцкі мемарандум", абавязваючыся абараняць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны ў абмен на яе далучэнне да Дамовы аб нераспаўсюджванні ядзернай зброі.

"Мы на Украіне адчуваем сябе падманутымі, мы адчуваем, што нам здрадзілі, - цытуе Джамілева выданне. - Цяпер мы павінны вярнуць ядзерны статус".

Тым часам набліжаецца фатальная для крымскіх татараў дата - 18 красавіка. У гэты дзень усе жыхара Крыма аўтаматычна стануць расейцамі, калі толькі афіцыйна не папросяць захаваць украінскае грамадзянства.

"Як толькі людзі стануць грамадзянамі Расеі, мы апынемся ў пастцы", - кажа лідар крымскіх татараў. Па расейскім заканадаўстве, абмеркаванне тэрытарыяльных зменаў Расеі караецца пяццю гадамі турмы. Па словах Джамілева, у Крыме ўжо пачалі зачыняць ўкраінскія і татарскія школы, выкарыстанне гэтых моў у грамадскіх месцах становіцца табу. Усе нязгодныя з крамлёўскай прапагандай падвергнуцца рызыцы, таму татарская абшчына Крыма думае стварыць у Еўропе, па-за дасяжнасцю Пуціна, незалежны тэлеканал.

Лідар крымскіх татараў заклікаў Захад накласці на Расею больш сур'ёзныя санкцыі. "Пасля гэта абыйдзецца ў сто разоў даражэй... Калі б ЗША больш рашуча дзейнічалі ў 2008 годзе, мы б не сталі сведкамі таго, што мы бачылі ў Крыме. Даволі хутка мы ўбачым расейскія войскі ў Брусэлі", - цытуе Джамілева выданне.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках