24 красавiка 2024, Серада, 1:21
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Штэфан Фюле: МС падрывае суверэнітэт Беларусі і Казахстана

1
Штэфан Фюле: МС падрывае суверэнітэт Беларусі і Казахстана

Мытны саюз падрывае суверэнітэт асобных краін.

Пра гэта ў чацвер 3 красавіка, паведаміў еўрапейскі камісар па пытаннях пашырэння і еўрапейскай палітыкі суседства Штэфан Фюле, піша euplus.info.

«Ён (Мытны саюз) падрывае суверэнітэт і будуецца на эканамічных і гандлёвых адносінах, якія базуюцца на субсідыях, якія кантралююцца «Газпрамам» і Крамлём. Палітычнае супрацоўніцтва грунтуецца на патрабаваннях Масквы. І падзеі ў Крыме, незаконны рэферэндум і анэксія, пра што я моцна шкадую, яшчэ адзін доказ таго», - сказаў ён.

Пры гэтым еўракамісар падкрэсліў, што прапанаванай Украіне Еўрапейскім Звязам Пагадненне аб асацыяцыі павінна наадварот узмацніць суверэнітэт краіны і спрыяць неабходным эканамічным і палітычным рэформам.

Еўразійскі эканамічны саюз, у які ўвойдуць Расея, Беларусь і Казахстан, можа быць створаны ўжо ў траўні 2014 года. Ён павінен яшчэ больш паглыбіць эканамічную інтэграцыю гэтых краін.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках