29 сакавiка 2024, Пятніца, 13:02
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

На матчах КХЛ у Празе забаранілі бел-чырвона-белыя сцягі

15
На матчах КХЛ у Празе забаранілі бел-чырвона-белыя сцягі

Беларускім фанатам забаранілі выкарыстоўваць нацыянальныя сцягі на матчах КХЛ у Празе.

Паліцыя Прагі прызнала законнымі дзеянні аховы спартыўнай арэны, якая забараніла заўзятарам знаходзіцца з бел-чырвона-белым сцягам на матчы Кантынентальнай хакейнай лігі пражскага "Льва" з менскім "Дынама" 28 лютага.

Пра гэта паведаміў БелаПАН актывіст беларускай апазіцыі Аляксей Шыдлоўскі, які атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

"Я з сябрамі прыйшоў на гэты матч з нацыянальным беларускім сцягам падтрымаць "Дынама", - распавёў Шыдлоўскі. - У другім перыядзе падышлі ахоўнікі і папрасілі прыбраць сцяг, так як гэта не адпавядае нейкім правілам, аднак якім менавіта, патлумачыць не змаглі. Падчас трэцяга перыяду яны паўтарылі свае патрабаванні, а затым, калі я адмовіўся іх выканаць, з ужываннем сілы выхапілі сцяг".

Пасля гэтага інцыдэнту Шыдлоўскі звярнуўся ў паліцыю Прагі. На днях ён атрымаў афіцыйны адказ, у якім гаворыцца, што Шыдлоўскі парушыў некалькі пунктаў правілаў наведвання гульняў хакейнага клуба "Леў", таму ахоўныя службы дзейнічалі на законных падставах.

Нягледзячы на гэта, Шыдлоўскі мае намер і надалей наведваць спартыўныя спаборніцтвы ў Празе з удзелам беларускіх клубаў і зборных з бел-чырвона-белым сцягам. "На жаль, Еўропа зараз губляе свой твар абаронцы правоў чалавека. У маім і ў іншых выпадках, на жаль, перамагаюць расейскія грошы. У прыватнай размове мне казалі, што нейкі прадстаўнік расейскіх спонсараў запатрабаваў забраць у мяне сцяг", - паведаміў ён.

Шыдлоўскі неаднаразова падвяргаўся ў Беларусі пераследам за свае грамадска-палітычныя перакананні. Так, у лютым 1998 года яго асудзілі на паўтара гады пазбаўлення волі па абвінавачванні ў злосным хуліганстве за нанясенне антыпрэзідэнцкіх графіці на сцены дамоў у Стоўбцах (Менская вобласць). У 2001 годзе за ўдзел у дзейнасці незарэгістраванага маладзёжнага руху "Зубр" Шыдлоўскі быў прыгавораны да двух гадоў папраўчых работ і выключаны з Інстытута сучасных ведаў. У канцы 2007-га ў дачыненні да яго распачалі яшчэ адну крымінальную справу па артыкуле "Хуліганства", якая прадугледжвае да 10 гадоў пазбаўлення волі. Падставай для гэтага стала бойка ў краме, якая ўзнікла падчас сваркі Шыдлоўскага з прадаўцом з-за партрэта Аляксандра Лукашэнкі. Шыдлоўскі заяўляў, што бойка была справакаваная. Не чакаючы суда, ён выехаў з Беларусі і ў 2009 годзе атрымаў палітычны прытулак у Чэхіі.

Напісаць каментар 15

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках