25 красавiка 2024, Чацвер, 1:10
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Славаміра Адамовіча зноў затрымалі за ўкраінскую сімволіку

1
Славаміра Адамовіча зноў затрымалі за ўкраінскую сімволіку

Паэта затрымала міліцыя ў цэнтры Менска за жоўта-блакітную стужку.

Паэт Славамір Адамовіч а 06:00 вечара паспеў паведаміць па тэлефоне «Радыё Свабода», што яго затрымліваюць міліцыянты на Кастрычніцкай плошчы Менска.

Пасля гэтага сувязь са Славамірам Адамовічам абарвалася, яго мабільны тэлефон не адказвае.

Пазней паэт паведаміў, што затрымалі яго за ўкраінскую стужку на вопратцы. У пастарунку праверылі дакументы, агледзелі рэчы. Пасля таго, як Адамовіч паказаў выпіску аб папярэднім затрыманні, яго адпусцілі.

Гэта ўжо другое за 5 дзён затрыманне Славаміра Адамовіча. 30 сакавіка паэта затрымалі на станцыі метро «Магілёўская» за тое, што ў яго на вопратцы былі жоўта-блакітная і бел-чырвона-белая стужкі. Са слоў Адамовіча, стужкі ён прымацаваў на знак салідарнасці дэмакратычных сіл Беларусі з барацьбой Украіны супраць расейскай агрэсіі.

30 сакавіка Славаміра Адамовіча пратрымалі ў міліцэйскім пункце на станцыі метро некалькі гадзін нібыта для высвятлення асобы і вызвалілі. Што стала зараз прычынай затрымання, пакуль невядома.

Напісаць каментар 1

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках