25 красавiка 2024, Чацвер, 7:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

СБУ сарвала захоп адміністрацыйных будынкаў у Мелітопалі

8
СБУ сарвала захоп адміністрацыйных будынкаў у Мелітопалі

Служба бяспекі Украіны затрымала дыверсанта, які планаваў захоп органаў дзяржаўнай улады ў Мелітопалі.

Пра гэта паведамляе прэс-служба ведамства.

«У рамках антытэрарыстычнай аперацыі і недапушчэння дыверсійных дзеянняў на тэрыторыі Украіны, у горадзе Мелітопаль Запарожскай вобласці 30 красавіка СБУ затрымала грамадзяніна Украіны «Д», які падазраецца ў датычнасці да падрыхтоўкі масавых акцый пратэсту з задзейнічаннем прарасейскіх сепаратысцкіх груп», - сказана ў паведамленні.

1 траўня дыверсант планаваў арганізаваць масавыя беспарадкі на цэнтральных вуліцах Мелітопаля з наступным захопам адміністрацыйных памяшканняў органаў дзяржаўнай улады.

На дадзены момант, удакладнілі ў СБУ, вырашаецца пытанне аб абранні меры стрымання ў дачыненні да згаданай асобы ў выглядзе арышту. Адбываюцца аператыўна-следчыя дзеянні.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сепаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод баевікоў прысутнічаюць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі рашэнне аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. На Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінская армія пачала вызваленне Славянска.

29 красавіка сепаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем агнястрэльнай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыецэнтр горада.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках