20 красавiка 2024, Субота, 3:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расея пачала вучэнні ВПС ля меж з Беларуссю і краінамі Балтыі

13
Расея пачала вучэнні ВПС ля меж з Беларуссю і краінамі Балтыі

Гелікоптэры вайсковай авіяцыі Расеі пачалі вучэнні на заходніх межах краіны.

Пра гэта заявіў начальнік прэс-службы Заходняй вайсковай акругі палкоўнік Алег Качаткоў расейскім журналістам у сераду, 30 красавіка, піша РІА «Новости».

«Экіпажы брыгады вайсковай авіяцыі Заходняй вайсковай акругі, дыслакаванай у Пскоўскай вобласці, расчаліся з планавымі навучальна-трэнінгавымі палётаў у небе над паўночным захадам Расеі. Упершыню ў неба адначасова ўзнімуцца эскадрыллі розных тыпаў ударных гелікоптэраў, якія стаяць на ўзбраенні ЗВА, Мі-28Н «Начны паляўнічы» і Ка-52 «Алігатар», - сказаў Качаткоў.

Паводле плану экіпажы павінны адпрацаваць задачы аэранавігацыі, удасканалення тэхнікі пілатавання, пошуку паветраных і наземных цэляў, а таксама пасадкі на неабсталяваных пляцоўках. Да вучэння таксама прыцягнутыя транспартна-дэсантныя гелікоптэры Мі-8МТВ-5 і Мі-26Т. Качаткоў адзначыў, што дыслакаваная ў Пскоўскай вобласці брыгада вайсковай авіяцыі ЗВА на працягу 2013-2014 гадоў атрымала блізу 50 новых баявых і транспартных гелікоптэраў розных тыпаў.

Раней украінскія памежнікі заявілі, што адсочваюць рух вайсковай тэхнікі і гелікоптэраў РФ. Паводле інфармацыі Дзяржаўнай памежнай службы Украіны, паблізу дзяржаўнай мяжы заўважаныя перасоўванні расейскай бронетэхнікі, а гелікоптэры адстрэльваюць цеплавыя ракеты.

Нагадаем, 24 красавіка міністр абароны Расеі Сяргей Шайгу заявіў, што праз абвастрэнне сітуацыі на паўднёвым усходзе Украіны пачаліся вучэнні расейскіх войскаў у Растоўскай вобласці каля мяжы Украіны.

Фота: pilot.strizhi.info

Напісаць каментар 13

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках