20 красавiка 2024, Субота, 11:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Ваеўнікі захопліваюць новыя гарады ў Данбасе

35

Расейскія сцягі ўзнятыя над аддзяленнем МУС Антрацыта і гаррадамі Свярдлоўска і Алчэўска.

Будынкі захопленыя ўзброенымі ваеўнікамі.

У горадзе Антрацыт Луганскай вобласці змясцілі расейскі сцяг над будынкам управы міліцыі. Пра гэта ў сераду, 30 красавіка, паведамілі мясцовыя жыхары ў сацыяльных сетках.

Прарасейскія актывісты ўвайшлі і ў будынак Свярдлоўскай гарадской рады Луганскай вобласці. Гэтую інфармацыю агенцтву «Укрінформ» пацвердзіла мясцовая праваабаронца Алена Сцепанец. Паводле ейных слоў, у места таксама прыбылі невядомыя людзі з Луганска і прадстаўнікі Партыі рэгіёнаў. Яна адзначыла, што ў гаррадзе прайшла нарада з удзелам мэра Аляксандра Шмальца, дэпутатаў і ваеўнікоў, якіх узначальвае Дзмітрый Гафараў.

Сёння аб 11-й гадзіне група прарасейскіх актывістаў колькасцю блізу 30 чалавек увайшла ў будынак Алчэўскай гарадской рады, пазней да іх далучылася яшчэ пэўная колькасць людзей, піша «Восточный вариант».

Пасля гэтага сцяг Украіны з будынка гарадской рады быў спушчаны.

Нагадаем, з 6 красавіка расейскія дыверсійныя групы і мясцовыя сэпаратысты пачалі планамерныя захопы будынкаў адміністрацый у гарадах усходніх абласцей Украіны. Журналісты заходніх СМІ паведамлялі, што сярод ваеўнікоў ёсць і беларусы.

У адказ улады Украіны прынялі пастанову аб пачатку антытэрарыстычнай аперацыі ва ўсходніх рэгіёнах краіны. У Данбас перакінулі вайскоўцаў і тэхніку. 24 красавіка ўкраінскае войска пачало вызваленне Славянска.

29 красавіка сэпаратысты захапілі ключавыя адміністрацыйныя будынкі ў Луганску - самым усходнім абласным цэнтры Украіны. Штурм праходзіў з выкарыстаннем стралковай зброі. Пад кантролем захопнікаў - абласная адміністрацыя, пракуратура, СБУ, МУС і тэлерадыёцэнтр горада.

Напісаць каментар 35

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках