20 красавiка 2024, Субота, 12:29
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Дзмітрый Тымчук: Крэмль закладвае ў Беларусі бомбу супраць Украіны

50
Дзмітрый Тымчук: Крэмль закладвае ў Беларусі бомбу супраць Украіны

Беларуская прапаганда актыўна працуе на баку Пуціна.

Нягледзячы на гарантыі, якія даў Лукашэнка на сустрэчы з выконваючым абавязкі прэзідэнта Украіны Аляксандрам Турчынавым, у нашай краіне даволі моцна мусіруюцца чуткі аб "бандэрызацыі" афіцыйнага Кіева. Пра гэта на сваёй старонцы ў сацыяльнай сетцы «Фэйсбук» паведаміў кіраўнік Цэнтра ваенна-палітычных даследаванняў, каардынатар суполкі «Інфармацыйны супраціў» Дзмітрый Тымчук.

«Нядобрыя сігналы раптам сталі паступаць з Беларусі. Хаця Лукашэнка, здавалася б, ужо даў гарантыі, што яго краіна не стане плацдармам для нападу расейцаў на Украіну. Нашы крыніцы сведчаць: у Беларусі даволі моцна мусіруюцца чуткі пра «бандэрызацыю» Украіны. Стартануўшы з сацсетак (зразумела, з якой краіны родам правакатары, якія запускаюць гэтыя чуткі), паведамленні пра шматлікія выпадкі нападу на турыстаў-беларусаў у заходняй Украіне атрымалі масавае распаўсюджванне», - паведаміў Тымчук.

Эксперт лічыць, што да гэтага трэба паставіцца сур'ёзна.

«З'ява зусім не бяскрыўдная. Па некаторых дадзеных, чатыры з пяці найбуйнейшых тураператараў Беларусі рэзка спыняюць туры ва Украіну. Ды і насельніцтва змяняе стаўленне да ўкраінцаў. Так што па сутнасці крамлёўскімі выкармакамі супраць нас у Беларусі закладваецца бомба», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, на працягу апошніх месяцаў на тэрыторыі Беларусі прайшлі некалькі сумесных з Расеяй ваенных вучэнняў. Частка з іх адбылася каля межаў Украіны. Акрамя таго, Лукашэнка афіцыйна прызнаў акупацыю Крыма.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках