20 красавiка 2024, Субота, 10:33
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лех Валенса: Пуціна трэба судзіць у Гаазе

59
Лех Валенса: Пуціна трэба судзіць у Гаазе

У света яшчэ ёсць шанец адказаць расейскаму дыктатару па-мужчынску.

Пра гэта ў інтэрв'ю газеце Rzeczpospolita заявіў былы прэзідэнт Польшчы, лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру Лех Валенса (пераклад - charter97.org).

«Такіх людзей, як Пуцін трэба судзіць у Гаагскім трыбунале або іншым міжнародным судзе. Нельга парушаць нормы, дамовы, і ствараць небяспеку для народаў свету. Трэба нешта зрабіць, каб кожны ведаў раней, што за падобнае будуць судзіць. Для гэтага трэба арганізаваць сусветную камісію і пачаць працэс супраць Расеі», - упэўнены палітык.

Лех Валенса падкрэсліў, што «свет не павінен гуляць у шахматы з Пуціным, які баксіруе».

«Калі яму цяпер усё дараваць, гэта дрэнна скончыцца для ўсіх нас. Мы павінны стварыць сусветную «Салідарнасць», толькі больш сучасную. Мы павінны спытаць кожную краіну: «Колькі ты, шчыра кажучы, можаш зрабіць для Украіны?». І мы б адразу бачылі, як мы можам змагацца і хто з намі. Спадзяюся, што свет адкажа Пуціну па-мужчынску», - дадаў Нобелеўскі лаўрэат.

Напісаць каментар 59

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках