20 красавiка 2024, Субота, 4:22
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Захад сёння ні на што не здольны

68
Лукашэнка: Захад сёння ні на што не здольны

Беларускі дыктатар называе санкцыі ЕЗ і ЗША супраць Расеі поўным трызненнем і глупствам.

Пра гэта ён заявіў сёння на сустрэчы з губернатарам Калужскай вобласці Расеі Анатолем Артамонавым, перадае БелТА.

"Санкцыі і іншае - усё гэта поўнае трызненне і лухта. Гэта балбатня. Захад сёння ні на што не здольны. Мы павінны зыходзіць з гэтага", - сказаў Лукашэнка.

Ён адзначыў, што, па-першае, Беларусь ведае, што такое санкцыі, паколькі ўжо два дзесяцігоддзі жыве пад імі. "Па-другое, яшчэ не нарадзіўся той вырадак на зямлі, які б не разумеў, што такое Расея і што такое санкцыі і чым яны павернуцца", - сказаў кіраўнік беларускай дзяржавы.

"А па-трэцяе - самае галоўнае: і дзякуй Богу, будзем займацца ўнутранымі праблемамі і вырашаць свае пытанні. Яны нам дапамогуць умацавацца ўнутрана, каб потым мы былі проста непарушнымі. Вось да чаго прыводзяць санкцыі", - адзначыў беларускі лідар. Ён працягнуў: "Яны збіраюць вакол праблем, якія ёсць унутры той ці іншай краіны, усю нацыю, увесь народ. Ну, а не мне вам распавядаць пра характар рускага чалавека: чым больш на яго ціснеш, тым большы будзе эфект для гэтага чалавека".

"Таму давайце будзем працаваць так, каб нас потым не папракалі ў тым, што мы не скарысталіся гэтым спрыяльным момантам", - сказаў ён.

Нагадаем, Лукашэнка ў канцы сакавіка прызнаў акупацыю Крыма. Акрамя таго, на працягу апошніх месяцаў на тэрыторыі Беларусі прайшлі некалькі сумесных з Расеяй ваенных вучэнняў. Частка з іх адбылася каля межаў Украіны.

Напісаць каментар 68

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках