25 красавiка 2024, Чацвер, 9:40
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Міхаэль Шумахер пачаў прыходзіць у прытомнасць

7
Міхаэль Шумахер пачаў прыходзіць у прытомнасць

Гоншчык адчувае сябе лепш.

Як паведаміла мэнэджэр нямецкага пілота Міхаэля Шумахера Сабіна Кем, у стане сяміразовага чэмпіёна «Формулы-1» намеціліся зрухі да лепшага - так, ён ужо прыходзіць часам у прытомнасць і не спіць.

Са снежня Шумахера ўвялі ў стан медыкаментознай комы, і з тых часоў лекары змагаюцца за жыццё нямецкага спартсмена. Чым даўжэй Шумахер будзе знаходзіцца ў коме, тым больш сур'ёзнымі могуць быць наступствы. Але ў пятніцу Сабіна Кем абнадзеіла прыхільнікаў Шумахера, перадае РБК.

«Міхаэль робіць поспехі, - цытуе Кем нямецкая газета Bild. - Часам ён прыходзіць у прытомнасць. Наперадзе яшчэ доўгая і цяжкая барацьба, але мы па-ранейшаму ўпэўненыя ў тым, што ўсё будзе ў парадку.

Мы ўдзячныя ўсім, хто перажывае за яго. У той жа час мы просім, каб у асабістае жыццё сваякоў Міхаэля ніхто не ўмешваўся, не пытаўся падрабязнасцяў».

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках