26 красавiка 2024, Пятніца, 0:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Кітайскі карабель прыняў сігналы «чорных скрыняў» зніклага «Боінга»

12
Кітайскі карабель прыняў сігналы «чорных скрыняў» зніклага «Боінга»

Патрульнае судна Haixun 01 зафіксавала сігнал самапісцаў лайнера.

Пра гэта паведамляюць дзяржаўныя СМІ Кітая, перадае BBC. На судне зафіксавалі імпульсны сігнал на частаце 37,5 кілагерц - гэта значыць той жа самай, на якой працуе радыёмаяк бартавога самапісца. Раней на пошукі самалёта выйшлі два судны, абсталяваныя рэхалотамі для выяўлення бартавых самапісцаў самалёта.

Як паведамляе агенцтва Сіньхуа, пакуль дакладна не зразумела, ці ёсць сувязь злоўленага сігналу са зніклым авіялайнерам.

У пошуках зніклага «Боінга» ў Індыйскім акіяне ўдзельнічаюць 11 судоў, 10 вайсковых і тры цывільных самалёты.

На пошукі «чорнай скрыні» застаецца ўсяго некалькі дзён, паколькі перадатчыкі, якія працуюць на батарэях, перастаюць пасылаць сігнал праз 30 дзён пасля катастрофы.

Самалёт знік 8 сакавіка на шляху з Куала-Лумпура ў Пекін. На яго борце знаходзіліся 239 чалавек. Як мяркуецца, пасля апошняга сеансу сувязі з авіядыспетчарамі самалёт змяніў курс, развярнуўся і зваліўся ў паўднёвай частцы Індыйскага акіяну, аднак ніякіх пацверджанняў гэтаму пакуль няма.

Пошукавая аперацыя, якая працягваецца амаль месяц, ужо стала самай дарагой і складанай ў гісторыі.

Напісаць каментар 12

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках