16 красавiка 2024, aўторак, 13:01
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украіна сцягвае БТРы і зенітныя комплексы да мяжы з Беларуссю

61
Украіна сцягвае БТРы і зенітныя комплексы да мяжы з Беларуссю

Афіцыйны Кіеў не верыць Лукашэнку.

На міжнароднай трасе, якая вядзе да ўкраінскага пераходу «Новыя Ярылавічы», які знаходзіцца на мяжы з Беларуссю, у апошні час назіраецца вялікі рух.

І калі ў лютым актывізаваліся грузавыя перавозкі ў аб'ёмах, якія перавышалі звычайныя, «даваенныя», то цяпер даволі актыўна перамяшчаецца і ваенная тэхніка, перадае «Радыё Свабода».

Прыкметна, што БТР і зенітныя ўстаноўкі з'явіліся на трасе 4 красавіка - праз 6 дзён пасля сустрэчы беларускага кіраўніка і часовага кіраўніка Украіны Аляксандра Турчынава. Менавіта тады Лукашэнка запэўніў афіцыйны Кіеў, што з тэрыторыі Беларусі на ўкраінскую зямлю не трапіць ні адзін вайсковец «трэцяй краіны».

Спачатку некалькі адзінак ваеннай тэхнікі стаялі на абочыне трасы, пачынаючы з Казельца (148 кіламетраў ад мяжы з Беларуссю). А 7 красавіка калоны ехалі ўжо ў суправаджэнні ўкраінскай ДАІ.

Канцэнтрацыю войскаў непадалёк ад Беларусі можна растлумачыць і тым, што паблізу вёскі Кіпці (146 км да беларускай мяжы і 434 км да расейскай мяжы) на Чарнігаўшчыне, пачынаецца траса М-03, якая вядзе ўжо ў расейскі горад Бранск, куды напярэдадні агрэсіі ў Крыме Расея сцягвала свае войскі.

Па звестках экспертаў, Расея трымае на мяжы з Украінай 1000 танкаў і БТРаў і 40 тысяч салдат. На тэрыторыі нашай краіны на працягу апошніх месяцаў неаднаразова праводзіліся сумесныя ваенныя манеўры. У канцы мінулага тыдня таксама стала вядома аб новых вучэннях ВПС і падраздзяленняў СПА ў Беларусі.

Напісаць каментар 61

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках