25 красавiка 2024, Чацвер, 7:36
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Украінскі палітолаг: Януковіч зрабіў краіну прахадным дваром для ФСБ і ГРУ

3
Украінскі палітолаг: Януковіч зрабіў краіну прахадным дваром для ФСБ і ГРУ

Данецкая вобласць можа стаць другім Крымам.

Такое меркаванне выказаў палітычны аглядальнік партала Ліга.net Сяргей Высоцкі, каментуючы сайту charter97.org апошнія падзеі ва Усходняй Украіне.

«Калі цяпер у Данецкай вобласці будзе праводзіцца «рэферэндум», то ён будзе праходзіць пад наглядам расейскіх войскаў. То ёсць верагоднасць паўтарэння крымскага сцэнара вялікая», - лічыць эксперт.

Палітолаг падкрэсліў, што некалькіх сепаратыстаў ужо пасадзілі, але праблема ў тым, што іх значна больш.

«Калі б на тую ж Луганскую вобласць было ўсяго два супрацоўнікі ФСБ і закрытая 700-кіламетровая мяжа, то, вядома, было б лягчэй. Але Украіна руйнавалася на працягу 23 гадоў, а канчатковы нож у яе спіну быў усаджаны пры рэжыме Януковіча, які зрабіў краіну прахадным дваром для расейскай агентуры: ФСБ, ГРУ і гэтак далей. Таму на дадзены момант намёртва перакрыць мяжу з Расеяй немагчыма - на гэта проста няма часу. Там, дзе маглі, перакрылі, і наогул, украінскія ўлады вырашаюць сітуацыю на ўсходзе краіны вельмі ўзважана», - адзначыў Сяргей Высоцкі.

Нагадаем, 6 красавіка на ўсходзе Украіны прайшлі сепаратысцкія правакацыі. У прыватнасці, прарасейскія актывісты захапілі абласныя адміністрацыі ў Данецку і Харкаве. У Луганску штурмам узялі СБУ і захапілі філіял Нацбанка. Таксама быў захоплены будынак СБУ і ў Данецку.

Напісаць каментар 3

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках