18 красавiка 2024, Чацвер, 22:32
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Volvo разарвала супрацоўніцтва з Уралвагонзаводам

17
Volvo разарвала супрацоўніцтва з Уралвагонзаводам

Шведскі аўтамабільны канцэрн замарожвае сумесны праект з расейскім Уралвагонзаводам па стварэнні баявой машыны пяхоты.

Пра гэта паведаміла прадстаўнік канцэрна Карын Вік, перадае Deutsche Welle.

"Так як мы бачым шмат фактараў нявызначанасці вакол нашага магчымага ўзаемадзеяння, мы прыпынілі пратакол аб супрацоўніцтве", - заявіла яна.

За некалькі дзён да гэтай заявы дырэктар па маркетынгу Renault Trucks Defense Марк Шасіліан прызнаў, што на супрацоўніцтва з Уралвагонзаводам паўплывала палітычная сітуацыя.

"Праект спыніўся з-за палітычнай сітуацыі, якая цяпер усім відавочная, але гэта не азначае, што праект скончыўся", - заявіў ён.

Французы павінны былі вырабляць рухавік для БМП Атам. Таму што гаворка ішла пра матор Volvo, то здзелка патрабавала згоды шведскага ўрада.

Напісаць каментар 17

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках