29 сакавiка 2024, Пятніца, 10:04
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Руслана: Крэмль плануе правакацыі на травеньскія святы

4
Руслана: Крэмль плануе правакацыі на травеньскія святы

Украінская спявачка распавяла пра планы Пуціна.

Украінская зорка і актывістка Руслана на днях пабывала ў Нью-Йорку, дзе дала інтэрв'ю многім амерыканскім выданням, а таксама выступіла на цэрымоніі адкрыцця Women in the Wolrd Summit, перадае ТСН.

"У Пуціна ёсць толькі два месяцы разбурыць Украіну. Я акцэнтавала амерыканцам, што найбуйнейшыя правакацыі плануюцца Крамлём на вялікія савецкія святы - 1 і 9 траўня", - адзначыла Руслана.

Яна таксама дадала, што ў Пуціна ёсць два месяцы, таму што потым Украіна абярэ новага прэзідэнта і новы шлях развіцця, пасля чаго "Крамлю будзе дзейнічаць цяжэй". "Маскве ўжо будзе неабходна змагацца не з украінскім, а ўласнымі майданамі", - сказала зорка.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках