20 красавiка 2024, Субота, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Сепаратысты ў Луганску рыхтуюць абвяшчэнне «незалежнасці»

16

Заблакаваныя ў будынку СБУ сепаратысты заявілі, што яны рыхтуюць стварэнне «парламента Луганскай рэспублікі».

Пра гэта заявіла іх прадстаўніца з ганка УСБУ, перадае мясцовае выданне «Обзор».

Яна заявіла, што ў цяперашні час вядзецца праца па стварэнні «парламента». Як паведамляе мясцовае выданне 0642, раней да будынка пад'ехала машына з крымскімі нумарамі. Гэта дало падставу прадстаўніцы заявіць, што ў Луганск прыбыла група падтрымкі з Севастопаля.

 

Журналісты распавядаюць, што сепаратысты настроеныя вельмі агрэсіўна, за здымку накідваюцца на людзей. Некалькі чалавек махаюць сцягамі з даху захопленага прарасейскімі актывістамі будынка СБУ. Невядомыя ламаюць раздзяляльны плот паміж палосамі трасы, будуюць з іх барыкады. На даху будынка чалавек у камуфляжы лапатай збівае ўкраінскі герб.

У той жа час у цэнтры горада дэмантуюць намёты «Луганскай гвардыі», «Маладой гвардыі», «Луганскай самаабароны», дзе прымаюць подпісы «на рэферэндум», паведамляе «Восточный вариант».

Як вядома, в. а. кіраўніка Адміністрацыі прэзідэнта Украіны Сяргей Пашынскі распавёў, што захопленыя ва ўсходніх абласцях будынкі заблакаваныя праваахоўнікамі, калі сітуацыя не будзе вырашана мірным шляхам, то сілавікі будуць дзейнічаць згодна з законам аб барацьбе з тэрарызмам.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках