18 красавiка 2024, Чацвер, 23:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Барыс Нямцоў: Пуцін і Лаўроў прапаноўваюць Украіне тое, што «пахавалі» ў Расеі

2
Барыс Нямцоў: Пуцін і Лаўроў прапаноўваюць Украіне тое, што «пахавалі» ў Расеі

Масква патрабуе ад Украіны рэформаў, якія не былі рэалізаваны ў самой Расеі.

Такое меркаванне ў каментары УНІАН выказаў расейскі апазіцыянер Барыс Нямцоў.

"Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін і кіраўнік МЗС РФ Сяргей Лаўроў настойліва рэкамендуюць украінскаму ўраду правесці сумленныя выбары губернатараў, даць самастойнасць рэгіёнам, прыняць новую Канстытуцыю з федэральным упарадкаваннем краіны і ўстрымацца ад гвалтоўных дзеянняў. А яшчэ абавязкова арганізаваць круглы стол улады і апазіцыі. Прапанова паступіла тады, калі ў Расеі знішчаныя выбары губернатараў, абрабаваныя рэгіёны і пахаваны федэралізм, дыялог паміж грамадствам і ўладай. Мы рэгулярна бачым, калі амапаўцы кідаюць у аўтазакі мірных маніфестантаў і б'юць іх. Вось такі дыялог", - сказаў Нямцоў.

Нагадаем, што кіраўнік расейскага МЗС Сяргей Лаўроў не раз заяўляў пра неабходнасць канстытуцыйнай рэформы ва Украіне з ператварэннем яе ў краіну з федэральным упарадкаваннем. Акрамя гэтага, Расея, нягледзячы на анэксію Крыма, патрабуе ад Украіны замацаваць пазаблокавы статус і зрабіць рускую мову другой дзяржаўнай.

Кіраўнік МЗС Украіны Андрэй Дзешчыца ў сваю чаргу параіў Лаўрову не ўмешвацца ў справы Украіны.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках