18 красавiка 2024, Чацвер, 23:30
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Захопнікі Харкаўскай абладміністрацыі прыбылі з Беларусі?

18

Не выключана, што некаторыя з баевікоў, якія захапілі абласную адміністрацыю ў Харкаве, перад гэтым былі ў нашай краіне.

Пра гэта сведчаць некаторыя знаходкі, выяўленыя ў вызваленым учора будынку. У прыватнасці, у рэпартажы ўкраінскага «5 канала» была паказаная пустая бутэлька з-пад беларускай гарэлкі.

Вядома, што частка расейскіх гастралёраў спрабуе трапіць ва Украіну праз нашу краіну. Таксама відавочцы падзей у Данецку, Луганску і Харкаве заўважалі ў руках у актывістаў лукашэнкаўскія сцягі. Адзін з іх быў нават усталяваны над уваходам у захопленую абласную адміністрацыю Данецкай вобласці.

Нагадаем, у мінулыя выходныя група людзей захапіла дзяржаўныя ўстановы ў Данецку, Харкаве і Луганску і заявіла пра жаданне правесці рэферэндум, аналагічны праведзенаму ў сакавіку ў Крыме, па выніках якога Расея ўключыла ўкраінскі паўвостраў у свой склад.

Украінскія праваахоўнікі ў адказ абвясцілі пра правядзенне антытэрарыстычнай аперацыі, у выніку якой, а таксама, дзякуючы перамовам, удалося вызваліць частку захопленых будынкаў.

Напісаць каментар 18

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках