25 красавiка 2024, Чацвер, 13:35
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Хабар за працаўладкаванне на «Менсккаапдругрэсурсы» складае $20 тысяч

16
Хабар за працаўладкаванне на «Менсккаапдругрэсурсы» складае $20 тысяч

Каб уладкавацца нарыхтоўшчыкам лому ў Менску, трэба заплаціць ад 15 да 20 тысяч даляраў.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміла крыніца.

«Нарыхтоўшчык другаснай сыравіны, які займаецца скупкай металалому, самая «дарагая» пасада ў беларускай сталіцы. Каб на яе ўладкавацца, трэба мець 15-20 тысяч даляраў, але і з гэтымі грашыма вы туды не ўладкуецеся, калі ў вас там не будзе знаёмых. Нарыхтоўчы пункт у сярэднім зарабляе 6-10 тысяч даляраў у дзень, а пункт ва ўрадлівых месцах 16-25 тысяч», - адзначыў ён.

Крыніца дадала, што новы дырэктар прадпрыемства «Менсккаапдругрэсурсы» таксама захацеў на гэтым зарабіць, пачаў убіраць людзей з добрых пунктаў і ставіць туды сваіх нарыхтоўшчыкаў.

«Вынік - дырэктар у СІЗА, а тых, каго ён убраў з пунктаў прыёму металалому, вярнуліся назад. Калі хтосьці не верыць, што нарыхтоўшчыкі могуць столькі мець, дык няхай з'ездзіць на ПУП «Менсккаапдругрэсурсы» і паглядзіць, на якіх машынах яны туды прыязджаюць. Ці ж вы можаце паспрабаваць уладкавацца туды. Адказ будзе такім, што штат нарыхтоўшчыкаў укамплектаваны. Калі паездзіць па горадзе, можна будзе ўбачыць некалькі закрытых пунктаў, але яны чакаюць «сваіх» пакупнікоў. І гэта тычыцца не толькі дадзенага прадпрыемства, але і іншых нарыхтоўчых арганізацый Менска, якія маюць ліцэнзію на куплю лому», - падкрэсліў ён.

Нагадаем, былы дырэктар «Менсккаапдругрэсурсы» быў затрыманы па абвінавачванні ў атрыманні хабараў у рамках маштабнай «антыкарупцыйнай чысткі», якая праходзіць у Беларусі.

Напісаць каментар 16

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках