25 красавiка 2024, Чацвер, 13:42
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Смаленскі чыноўнік намякнуў на рэферэндум пра ўз'яднанне з Беларуссю

50
Смаленскі чыноўнік намякнуў на рэферэндум пра ўз'яднанне з Беларуссю

Беларусаў на Смаленшчыне яны чакаюць як выратавальнікаў.

Зямля зарастае, так як яе няма каму апрацоўваць, перадае "Радыё Свабода".

Расея. Смаленская вобласць. Манастыршчынскі раён. За плячыма - беларускі Мсціслаў. Куды ні зірнеш - непачаты край поля, вялізныя плошчы выпаленай травы і добра прарослыя ў даўно неапрацаваныя землі бярозы. Рэдкія паселішчы незаселеныя.

У вёсцы Вайніна людзей знайшлі на будоўлі маёнтка. Яго ўзводзіць бізнесмен з Санкт-Пецярбурга. Сам ён з мясцовых. У родныя мясціны наведваецца зрэдку - каб прасачыць, як вядзецца будоўля. Жыхары навакольных вёсак, якія наняліся на працу да бізнесмена, заяву смаленскага губернатара Аляксея Астроўскага ўхваляюць.

"Няма каму сеяць, - тлумачыць адзін з вяскоўцаў. - Вось наш саўгас на днях прадаў апошнюю машыну. Цяпер няма ні рабочых, ні тэхнікі. Нічога няма".

Калісьці, згадваюць суразмоўцы, запушчаныя зараз землі ўрабляе саўгас "Любавіцкі". Пасля няўдалых спробаў змяніць форму ўласнасці гаспадарка абанкруцілася.

"Былы саўгас наш быў самы вялікі ў раёне па пасяўной плошчы - 5 тысяч гектараў. Па 500 гектараў толькі аднаго лёну высаджвалі. Бульба добра расла. А цяпер пяць гадоў гэты саўгас нават збожжа не пасеяў - нават соткі", - апавядае пра лёс гаспадаркі селянін з Расеі.

Вяскоўцы развітваліся, прапаноўваючы, каб беларускія фермеры сур'ёзна ўспрынялі заяву кіраўніка расейскага рэгіёну і смялей бралі зямлю на Смаленшчыне. "Будзе выгадна, не сумнявайцеся", - пераконвалі яны.

Зноў дарога. Той жа выпалены ды зарослы бярозамі пейзаж вакол. Вёска Любавічы. Дваццаць пяць кіламетраў ад мяжы з Беларуссю. Вялікае паселішча сустракае невялікімі апрацаванымі зямельнымі шнурамі каля дамоў. У некаторых - старая сельгастэхніка. Тутэйшыя вяскоўцы таксама чыталі заяву губернатара Астроўскага.

"Калі нашы, рускія, яе не могуць апрацаваць - хоць хто яе апрацоўвае", - у роспачы рэагуе на згадванне пра заяву губернатара жыхарка вёскі Любавічы.

На яе думку, без дапамогі звонку тутэйшым не ўратавацца: "На гэта балюча глядзець: едзеш і бачыш, як усё зарастае. Проста жах. Хай працуюць людзі, каб не зарасталі мы". "Інакш мы прападзем", - дадае яна. "З вёскі ўсе паз'язджалі. Нікога тут няма, - працягвае суразмоўца. - Я як у Мсціслаў адпраўляюся і да мяжы даязджаю - адразу відаць, што ў іншую дзяржаву прыязджаю. А ў нас усё бур'ян, кусты і звалкі каля дарогі. Божа, каб хто на гэта ўсё звярнуў увагу".

Кожны сустрэты ў Любавічы вясковец запэўніваў, што не супраць, каб беларусы бралі зямлю на мяжы Беларусі і Расеі. Такі заняпад, як у іх у вёсцы, - паўсюль на Смаленшчыне, казалі яны.

"Трымаюцца тыя гаспадаркі, якія непадалёк ад больш-менш вялікіх гарадоў вобласці", - тлумачаць вяскоўцы.

Кіраўнік мясцовай сельскай адміністрацыі Віктар Худашчэўскі адзначыў, што беларусы ўжо спрабавалі арандаваць тут зямлю. Калісьці год таму, успомніў ён, прадпрымальнікі са Шклоўскага раёну вырашылі было ўзяць дзве з паловай тысячы гектараў. Паглядзелі, кажа, сказалі "добра" - і больш іх у Любавічах не бачылі.

Пра тое, што супрацоўніцтва з беларусамі тады не склалася, кіраўнік сельскай адміністрацыі ўспамінае са шкадаваннем і чакае, што з'явяцца ўсё ж больш практычныя беларускія фермеры: "Я вам дам самыя лепшыя землі. Калі спатрэбіцца якая дапамога з майго боку, я буду толькі з вамі".

Кіраўнік сельскай адміністрацыі заяўляе, што ўжо палохаў начальства рэферэндумам аб далучэнні Беларусі вёсак збанкрутавалага саўгаса, калі чыноўнікі не выправяць сітуацыю ў сельскай гаспадарцы.

"Я казаў, што збяру рэферэндум, як у Крыме, - сказаў ён. - Я казаў сур'ёзна сваім кіраўнікам у раёне. Раней жа наша паселішча адносілі да Магілёўскай вобласці. Тут быў Мсціслаўскі павет. Наша тэрыторыя адносілася да Беларусі".

На пытанне, ці добра ставіцца волі мясцовае насельніцтва да нашай краіны, Віктар Худашчэўскі без ваганняў сцвярджае, што так.

"Яны ўсе тут рукамі і нагамі за Беларусь. Вы ж малайцы, збожжа прадаеце нашым. Вы ж бачыце, што ў нас нічога не сеецца, і не працуе. Усе зарослае. Гаспадарка распалася. Нічога не засталося. Тэхнікі ніякай. Усё распрадалі. Наша кіраўніцтва, як след, нічога не разумее ў сельскай гаспадарцы".

Нагадаем, у мінулым месяцы губернатар Смаленскай вобласці Аляксей Астроўскі прапанаваў частку зямель сумежных з Беларуссю раёнаў вобласці даваць у карыстанне беларускім аграрыям.

Напісаць каментар 50

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках