29 сакавiка 2024, Пятніца, 16:15
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

МВФ прадаставіў Украіне $17 мільярдаў

33
МВФ прадаставіў Украіне $17 мільярдаў

Выканаўчы савет МВФ зацвердзіў двухгадовую дамоўленасць аб крэдыце «стэнд-бай» для Украіны.

Сума ў 3,2 мільярда даляраў будзе прадастаўленая Кіеву неадкладна. Сродкі будуць накіраваныя на пагашэнне даўгоў краіны. Пра гэта гаворыцца ў прэс-рэлізе Фонду.

«Выканаўчы савет Міжнароднага Валютнага Фонду (МВФ) зацвердзіў сёння двухгадовую дамоўленасць аб крэдыце «стэнд-бай» (СБА) для Украіны. Сума дамоўленасці складае 10,976 млрд СДР (прыблізна 17,1 млрд дал ЗША, 800 адсоткаў квоты), і яна зацверджаная ў рамках палітыкі надзвычайнага доступу да рэсурсаў Фонду. Эканамічная праграма афіцыйных органаў, якую падтрымлівае МВФ, мае на мэце аднаўленне макраэканамічнай стабільнасці, умацаванне эканамічнага ўпраўлення, павышэнне ступені празрыстасці і дасягненне актыўнага і ўстойлівага эканамічнага росту пры адначасовай абароне найбольш уразлівых слаёў насельніцтва», - гаворыцца ў дакуменце.

«Прадэманстраваўшы беспрэцэдэнтную рашучасць, афіцыйныя органы Украіны распрацавалі смелую праграму для забеспячэння макраэканамічнай і фінансавай стабільнасці і ліквідацыі доўгачасовых дысбалансаў і структурных недахопаў з мэтай закласці трывалую аснову для высокага і ўстойлівага росту. Праграма сканцэнтраваная на падтрыманні гнуткага абменнага курсу для аднаўлення канкурэнтаздольнасці ; стабілізацыі фінансавай сістэмы; паступовым зніжэнні недапушчальна высокага бюджэтнага дэфіцыту; ліквідацыі страт ў паліўна-энергетычным сектары пры адначасовым умацаванні сістэм сацыяльнай абароны насельніцтва; рашучай адмове ад мінулых падыходаў да кіравання, якія стваралі праблемы», - заявіла пасля абмеркавання на Выканаўчым савеце Крысцін Лагард, дырэктар-распарадчык МВФ.

Нагадаем, раней МВФ заявіў, што дапускае, што сродкі, якія арганізацыя прадаставіць Украіне, пойдуць на аплату расейскага газу.

Напісаць каментар 33

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках