18 красавiка 2024, Чацвер, 19:48
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» правялі акцыю пратэсту перад матчам

9
Футбалісты «Тарпеда-БелАЗ» правялі акцыю пратэсту перад матчам

Гульцы затрымалі пачатак матчу з «Шахцёрам» на 10 хвілін.

11 траўня адбыліся заключныя сустрэчы 7 тура чэмпіянату Беларусі па футболе. Напярэдадні ў першынстве краіны змяніўся лідар. БАТЭ скарыстаўся асечкай менскага «Дынама» і выйшаў на першае месца. «Шахцёр» выйграў у «Тарпеда-БелАЗ» з лікам 2:0, піша «Прессбол».

Госці жодзінскай каманды затрымалі пачатак матчу на 10 хвілін. Такім чынам, яны выказалі сваё незадавальненне запазычанасцямі па зарплаце. Аналагічную акцыю пратэсту раней ладзілі брэсцкія дынамаўцы.

«Гэта было агульнае рашэнне ўсіх футбалістаў - затрымаць гульню. Хлопцы хацелі гэта зрабіць перад матчам з БАТЭ, але кіраўніцтва прасіла пачакаць да наступнай гульні. Каманда пачакала - выніку няма. Усе ўжо стаміліся. З пачатку года няма зарплаты, а бонусы і прэміі не выплачаныя наогул з мінулага года. Гэта ўсё адбіваецца на гульні і псіхалогіі - у футболе дробязяў не бывае», - сказаў галкіпер жодзінцаў Васіль Хамутоўскі.

Напісаць каментар 9

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках