20 красавiка 2024, Субота, 18:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Аляксандр Турчынаў: «Рэферэндум» патрэбны тэрарыстам для прыкрыцця забойстваў

7
Аляксандр Турчынаў: «Рэферэндум» патрэбны тэрарыстам для прыкрыцця забойстваў

Ніякіх наступстваў, акрамя крымінальных спраў супраць яго арганізатараў, ён мець не будзе.

Так выконваючы абавязкі прэзідэнта Украіны і старшыня Вярхоўнай Рады Аляксандр Турчынаў пракаментаваў "рэферэндум", які адбыўся ў Данбасе. Пра гэта паведамляе яго прэс-служба.

"Той фарс, які тэрарысты з сепаратыстамі называюць рэферэндумам, з'яўляецца нічым іншым, як прапагандысцкім прыкрыццём забойстваў, выкраданняў людзей, гвалту і іншых цяжкіх злачынстваў, - сказаў Аляксандр Турчынаў.

Паводле яго слоў, гэтыя разбуральныя для эканомікі Данецкай і Луганскай абласцей працэсы, рэальна пагражаюць жыццю і дабрабыту грамадзян, "інспіраваныя кіраўніцтвам Расейскай Федэрацыі, мэта якога - поўная дэстабілізацыя сітуацыі ва Украіне, зрыў прэзідэнцкіх выбараў і звяржэнне ўкраінскай улады".

"Гэты прапагандысцкі фарс не будзе мець ніякіх юрыдычных наступстваў, акрамя крымінальнай адказнасці яго арганізатараў, - адзначыў кіраўнік парламента. - У той жа час улада будзе весці дыялог з тымі на ўсходзе Украіны, хто не мае крыві на сваіх руках і гатовы адстойваць свае мэты і перакананні законнымі сродкамі".

Напісаць каментар 7

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках