24 красавiка 2024, Серада, 22:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Уладзіміра Кумца прысудзілі да 20 сутак арышту

4
Уладзіміра Кумца прысудзілі да 20 сутак арышту

У судзе Ленінскага раёна Менска разгледжаная адміністрацыйная справа актывіста Уладзіміра Кумца.

Ён быў затрыманы 10 траўня каля 15 гадзін. Калі актывіст выйшаў з дому і сеў у аўтамабіль, некалькі невядомых у цывільным спынілі яго на сваёй машыне. Кумец выскачыў, паспрабаваў уцячы, але яго затрымалі, піша ПЦ "Вясна".

Былога прэс-сакратара кампаніі "Рэвалюцыя праз сацыяльныя сеткі" даставілі ў РУУС Ленінскага раёна, а затым на Акрэсціна. Кумца абвінавацілі ў дробным хуліганстве (арт. 17.1 КоАП РБ) і непадпарадкаванні супрацоўнікам міліцыі (арт. 23.4 КоАП).

Суд праходзіў вельмі хутка, нават без перапынку. Суддзя Міхаіл Хома вынес прысуд - 20 сутак арышту.

Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 20 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 4

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках