25 красавiка 2024, Чацвер, 9:26
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

13 чалавек і дзве крымскія кампаніі - пад новымі санкцыямі ЕЗ

25
13 чалавек і дзве крымскія кампаніі - пад новымі санкцыямі ЕЗ

(абноўлена - 15:05) Еўрапейскі Звяз пашырыў санкцыі супраць уладаў Расеі.

У «чорны спіс» унеслі яшчэ 13 чалавек і дзве крымскія кампаніі, раней нацыяналізаваныя Масквой. Пра гэта паведаміў еўрапейскі дыпламат у кулуарах сустрэчы міністраў замежных спраў краін ЕЗ, перадае Deutsche Welle.

«У дадатак да чорнага спісу ўвайшлі 13 фізічных асоб і дзве кампаніі, якія базуюцца ў Крыме, - сказала крыніца ІТАР-ТАСС. - Адпаведныя абмежаванні ўступяць у сілу ў аўторак».

Яна не ўдакладніла, ці з'яўляюцца ўсё новыя фігуранты спісу грамадзянамі РФ ці ў яго ўваходзяць таксама прадстаўнікі кіраўніцтва прыхільнікаў федэралізацыі на паўднёвым усходзе Украіны.

«Пайменна склад будзе аб'яўлены толькі пасля публікацыі спісу ў Афіцыйным часопісе ЕЗ», - падкрэсліў ён.

Гэта рашэнне стала адказам ЕЗ на правядзенне незаконнага «рэфэрэндуму» на ўсходзе Украіны. Прынцыповае рашэнне, што Брусэль не будзе прызнаваць яго вынікі і абвесціць пасля яго пра новыя санкцыі ў дачыненні да Расеі было прынята яшчэ ў пятніцу 9 траўня на сустрэчы Камітэта пастаянных прадстаўнікоў 28 краін ЕЗ.

Пакуль ЕЗ увёў супраць Расеі толькі санкцыі «другой стадыі», якія ўключаюць забароны для прадстаўнікоў кіраўніцтва РФ на ўезд на тэрыторыю Еўразвяза і ажыццяўленне фінансавых аперацый у еўрапейскіх банках. Да 12 траўня ў чорны спіс ЕЗ уваходзілі 48 чалавек, прычым у яго ўключаныя не толькі расейцы, але і шэраг лідараў сепаратыстаў на паўднёвым усходзе Украіны.

Напісаць каментар 25

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках