20 красавiка 2024, Субота, 9:08
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Фотафакт: антываенны пікет у Нясвіжы

8

У інтэрнэце з'явіліся фатаграфіі пікету, праведзенага актывісткай Наталляй Бордак у Нясвіжы.

9 траўня яна выйшла ў цэнтр горада з плакатам «Не пуцінскай вайне з Украінай».

Як распавяла Наталля Бордак, на выхадзе з парку на завулку Савецкім да яе пад'ехала міліцэйская машына. З яе выйшлі міліцыянты, якія затрымалі актывістку. Супраціву яна не аказвала. Нягледзячы на наяўнасць непаўналетняга сына, жанчыну пратрымалі ў пастарунку ўсе выходныя.

Наталлі Бордак прад'яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 23.34 КоАП Беларусі. Суд над ёй пройдзе 19 траўня.

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках