25 красавiка 2024, Чацвер, 13:06
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

П'яныя расейскія заўзятары: «Смерць Беларусі!»

153

Жыхары Менска скардзяцца на хамскія паводзіны расейцаў.

Пра гэта піша карыстальнік сацсеткі «Вконтакте» Павал Кот.

«У Менску наплыў расейскіх хакеістаў розных масцяў і рознай гапаватасці, такога хамства нават я не чакаў. Тое, што яны будуць палітычна заточаныя, я і не сумняваўся, але тое што будуць так па-свінску паводзіць сябе, нават не чакаў. Сцягі і іншая х...ня - гэта зразумела, але крычаць пад маім пад'ездам «Слава Расеі, смерць Беларусі!», а ўчора яшчэ запусціць у нас поўную бутэльку «Банаквы», пры тым што з нашага боку не было ні слова, ні сімволікі... карацей гэта мае сонейкі. Прям звар'яцелы наплыў татара-манголаў» - піша Павел на сваёй старонцы.

Ён ілюструе сваю незадаволенасць свежай фатаграфіяй расейскіх заўзятараў з пляцоўкі каля «Менск-Арэны», у руках у якіх расейскі трыкалор са словамі «Крым. Адэса. Данецк».

Нагадаем, што ў апошнія дні Менск запоўнілі дзесяткі тысяч расейскіх заўзятараў. Жыхары сталіцы ўжо неаднаразова звярталі ўвагу на іх хамскія паводзіны, п'янства і нахабства на дарогах.

Напісаць каментар 153

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках