19 красавiка 2024, Пятніца, 18:18
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Беларускім прадпрыемствам не хапае абаротных сродкаў

8
Беларускім прадпрыемствам не хапае абаротных сродкаў

Дзве траціны беларускіх прадпрыемстваў маюць праблемы з забяспечанасцю ўласнымі сродкамі.

Такая ацэнка прыводзіцца ў маніторынгу прадпрыемстваў рэальнага сектара, падрыхтаваным Нацыянальным банкам на аснове сакавіцкага апытання амаль дзвюх тысяч прадпрыемстваў, паведамляе БелаПАН.

"Паводле ацэнкі рэспандэнтаў, у сакавіку 2014 года ў параўнанні з лютым 2014 года доля прадпрыемстваў з недастатковай забяспечанасцю абаротнымі сродкамі ўзрасла: недастатковай яна была ў 62,9% удзельнікаў апытання супраць 61,7% месяцам раней", - гаворыцца ў аналітычным аглядзе Нацбанка.

На дастатковы ўзровень абаротных сродкаў паказалі 35,1% прадпрыемстваў супраць 35,8% у лютым.

"У будаўніцтве ўдзельная вага прадпрыемстваў з недастатковай забяспечанасцю абаротнымі сродкамі склала 71% (у лютым - 68,3%), на транспарце - 67,6% (64,7%), у прамысловасці - 64,2% (63,6%), у гандлі - 52,7% (52,9%)", - адзначаецца ў дакуменце.

Паводле ацэнкі прадпрыемстваў, на загрузку іх вытворчых магутнасцяў у найбольшай ступені ўплываюць два фактары - забяспечанасць абаротнымі сродкамі і забяспечанасць замовамі.

Паводле ацэнак Нацбанка, у першым квартале 2014 года ў параўнанні са студзенем-сакавіком 2013 года сярэдні тэрмін забяспечанасці прадпрыемстваў замовамі скараціўся. Пры гэтым павялічылася доля прадпрыемстваў, забяспечаных замовамі не больш чым на месяц, да 35,3% (у апрацоўчай прамысловасці - 36,4%).

Напісаць каментар 8

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках