20 красавiка 2024, Субота, 16:53
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Расейскія фашысты з Беларусі едуць ваяваць з Украінай

55

Спробу выйсці з падполля распачалі беларускія прыхільнікі руху Рускае нацыянальнае адзінства (РНЕ).

Падставай паслужылі падзеі ва Украіне, пішуць «Беларускія навіны».

На сваім сайце «невядомыя асобы» ад імя Беларускай рэгіянальнай арганізацыі РНЕ абвясцілі «аб стварэнні дабравольніцкага атрада для арганізаванай дапамогі нашым праваслаўным братам, якія цяпер змагаюцца на тэрыторыі былой Украіны супраць кіеўскай хунты і «БНФаўцаў», якія на амерыканскія грошы хочуць зладзіць аналагічны вэрхал і у нас у рэспубліцы».

Кантакты для запісу ў атрады прыкладаюцца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте». Дадаткова паведамляецца, што запісацца ў атрады для выратавання Украіны ад «хунты, якая складаецца з агентаў ЦРУ, радыкальных «украінскіх нацыяналістаў» (бандэраўцаў) і іншай шушары», могуць толькі мужчыны, старэйшыя за 23 гадоў, якія праходзілі службу ва ўзброеных сілах. Больш маладым «абаронцам» прапануецца аказаць пасільную дапамогу, «не звязаную з адпраўкай на тэрыторыю былой Украіны». Маецца на ўвазе дапамога матэрыяльная, з указаннем нумара рахунку ў сістэме «Яндэкс.Грошы».

Паводле факту гэтых заклікаў у беларускіх праваахоўнікаў ёсць усе падставы для ўзбуджэння цэлага шэрагу крымінальных спраў з Асаблівай часткі КК РБ, раздзел VI - «Злачынствы супраць міру, бяспекі чалавецтва і ваенныя злачынствы». Тут папахвае прапагандай вайны (арт. 123), вярбоўкай і фінансаваннем з выкарыстаннем наймітаў (арт. 132) і наёмніцтва (арт. 133).

Калі быць дакладным, гэтая тэма знаходзіцца выключна ў падпарадкаванні КДБ Беларусі. І ў плане так званых прэвентыўных прафілактычных мерапрыемстваў чэкісты даўно маглі прыстукнуць усю віртуальную сетку беларускіх «баркашоўцаў». Але структуры працягваюць існаваць у Менску, Гародні, Мар'інай Горцы, Полацку і Наваполацку. Хоць і ў віртуальным сеткавым выглядзе.

Сетка, вядома, сёння не тая, што ў «ліхіх 90-х», калі прыхільнікі РНЕ мелі свае суполкі практычна ва ўсіх гарадах Беларусі, бесперашкодна ладзілі свае штотыднёвыя «тусоўкі» на плошчы Якуба Коласа, хадзілі па вуліцах у чорнай уніформе і віталі адзін аднаго ўзнятай уверх рукой са словамі «Слава Расеі!».

Дарэчы, у тыя гады ў Менску «баркашоўцы» не раз заяўлялі пра сябе падчас масавых акцый беларускай апазіцыі. Яны ўладкоўвалі правакацыі і распаўсюджвалі свае агітацыйныя ўлёткі. Характэрна, што яны заўсёды выходзілі «сухімі з вады». Міліцыя іх не чапала. Напрыклад, у лютым 1999 РНЕшнікі напалі і збілі актывістаў ініцыятывы Хартыя'97, у тым ліку і будучага кандыдата ў прэзідэнты Андрэя Саннікава. Аднак Генеральная пракуратура не знайшла падстаў для прыцягнення «баркашоўцаў» да адказнасці.

Напісаць каментар 55

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках