29 сакавiка 2024, Пятніца, 1:39
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Касцян, сусветная закуліса і барадатая жанчына

63
Касцян, сусветная закуліса і барадатая жанчына

Адыёзны палітык-пенсіянер сарваў пакровы з конкурсу «Еўрабачанне» і выявіў змову еўрапейскіх чыноўнікаў.

Старшыня Беларускага славянскага камітэта Сяргей Касцян прапанаваў забараніць музычны конкурс «Еўрабачанне» ў Беларусі. Пра гэта гаворыцца ў заяве Прэзідыума Беларускага славянскага камітэта, распаўсюджанай 13 траўня.

«Прэзідыум Беларускага славянскага камітэта заклікае беларускія ўлады спыніць далейшы ўдзел прадстаўнікоў нашай краіны ў музычным конкурсе «Еўрабачанне», а Белтэлерадыёкампанію адмовіцца ад закупкі правоў на яго трансляцыю», - гаворыцца ў заяве.

Прыхільнікі славянскага сацыялізму тлумачаць сваё патрабаванне тым, што «перамагчы ў ім (у конкурсе «Еўрабачанне» - заўв. сharter97.org) ва ўмовах палітычнай блакады з боку еўрапейскіх чыноўнікаў не ўяўляецца магчымым, тым больш, калі нашы выканаўцы спяваюць на замежнай мове і не прадстаўляюць нацыянальную культуру».

«Перамога Канчыты Вурст на Еўрабачанні сімвалізуе сабой канчатковае падзенне маральных каштоўнасцяў у Еўрапейскім Звязе. Такая Еўропа нам не патрэбная! Канчыта - гэта прыклад таго, да чаго прыводзіць аднабокая трактоўка вызначэння свабоды, ліберальная ідэалогія і адсутнасць духоўнасці ў кіруючых элітаў», - заяўляе Касцян і патрабуе забараніць правядзенне канцэртаў Канчыты Вурст на тэрыторыі Рэспублікі Беларусь.

Нядаўна Сяргей Касцян, які многія гады ўваходзіў у лік набліжаных беларускага дыктатара, публічна скардзіўся на ціск з боку КДБ з-за спробы стварэння на базе камітэта палітычнай партыі і выстаўляў ультыматум Лукашэнку. Сваю партыю Касцян стварае пры падтрымцы прадстаўніцтва Рассупрацоўніцтва ў Беларусі.

Напісаць каментар 63

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках