29 сакавiка 2024, Пятніца, 7:58
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнка: Мы стварылі сумесную групоўку на заходнім напрамку

82
Лукашэнка: Мы стварылі сумесную групоўку на заходнім напрамку

Кіраўнік заявіў пра пашырэнне ваеннага супрацоўніцтва з Расеяй.

Лукашэнка прапаноўвае Групе ВТБ пашырыць сферу ўзаемадзеяння, у тым ліку і ў абароннай галіне. Пра гэта кіраўнік заявіў, сустракаючыся ў аўторак у Менску з прэзідэнтам - старшынёй праўлення ААТ "Банк ВТБ" Андрэем Косціным, перадае "Інтэрфакс".

"Мы заўсёды арыентаваліся на тое, каб супрацоўніцтва пашыралася, у тым ліку ў абаронных сектарах, гэта вельмі важна для Расеі сёння. Мы можам зрабіць дадатковы прарыў і пры патрэбным фінансаванні можам не толькі мадэрнізаваць (прадпрыемствы ваеннай прамысловасці), але і ажыццяўляць выпуск прадукцыі для патрэб "абаронкі" Расейскай Федэрацыі, чытай Беларусі", - заявіў Лукашэнка.

Ён заўважыў, што за мінулы год Банк ВТБ аказаў падтрымку эканоміцы Беларусі ў аб'ёме каля $300 млн. "Гэта добрая падтрымка. Такі гігант, як Група ВТБ, здольная на большае", - адзначыў ён.

Лукашэнка нагадаў, што ўзброеныя сілы Беларусі і Расеі цесна інтэграваныя. "Армія фактычна агульная, у нас тут створаная сумесная групоўка на заходнім напрамку, таму гэта (супрацоўніцтва Беларусі і "ВТБ-банка") будзе ўклад і ў абарону Беларусі", - дадаў кіраўнік.

Са свайго боку Косцін заўважыў, што ВТБ працуе ў Беларусі ўжо 6-ы год і мае намер у далейшым нарошчваць сваю прысутнасць. "У Беларусі існуе правільная банкаўская культура: не толькі браць, але і вяртаць пазыкі. Таму мы працягнем год за годам нарошчваць тут банкаўскае абслугоўванне ва ўсіх абласцях і ўсіх сферах", - сказаў ён.

Прэзідэнт ВТБ адзначыў, што банк прадастаўляе крэдыты як ураду Беларусі, так і асобным кампаніям краіны. Акрамя таго, у апошні час абазначыўся рост і рознічнага крэдытавання.

Сёння на тэрыторыі Беларусі размешчаныя расейскія базы сачэння, таксама ў краіну ў гэтым годзе былі перакінутыя больш за 20 расейскіх знішчальнікаў і некалькі транспартных самалётаў. У Расеі і Беларусі таксама агульная сістэма СПА, а ўсе самалёты і ракетныя ўстаноўкі - падвойнага прызначэння («паветра-зямля»).

Больш за тое, ёсць інфармацыя, што ў Беларусі ўжо некалькі гадоў служаць салдаты і афіцэры расейскай арміі. Расейскія вайскоўцы апранутыя ў форму беларускіх узброеных сіл, ажыццяўляюць службу ва ўласных воінскіх падраздзяленнях, і падпарадкоўваюцца расейскаму камандаванню.

Напярэдадні ўкраінскага крызісу падчас сумесных беларуска-расейскіх ваенных вучэнняў адпрацоўвалася нанясенне ядзерных удараў па Варшаве і прарыў праз тэрыторыю Літвы да Калінінграда.

Напісаць каментар 82

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках