20 красавiка 2024, Субота, 2:00
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Лукашэнку асвісталі на «Менск-Арэне»

42
Лукашэнку асвісталі на «Менск-Арэне»

Заўзятары бурна адрэагавалі на хлусню беларускага дыктатара.

Пра гэта сайту charter97.org паведаміў чытач.

«Інцыдэнт адбыўся падчас адкрыцця Чэмпіянату свету па хакеі ў Менску, калі Лукашэнка выказваўся аб умовах падрыхтоўкі да мерапрыемства. Прамы тэлеэфір раптам абарвала поўная цішыня. Пасля некалькіх імгненняў стала зразумела, што выказванні дыктатара трыбунам не спадабаліся, таму тэлевізійшчыкі паспрабавалі выправіць сітуацыю і прыбраць фонавы гук», - адзначыў ён.

Чытач падкрэсліў, што нягледзячы на гэта, усе тэлегледачы заўважылі, што «штосьці не так», таму што гук падчас прамога эфіру на некалькі хвілін знік цалкам.

«Такім чынам знікла не толькі рэакцыя заўзятараў на «Менск-Арэне», але і ўся прамова кіраўніка. Хакейных заўзятараў абурыў прапагандысцкі ўрывак з прамовы, дзе Лукашэнка ўспомніў пра «некаторыя сілы, якія рабілі ўсё магчымае, каб перашкодзіць правядзенню ЧС па хакеі ў Беларусі», - дадаў ён.

Нагадаем, на працягу апошніх двух тыдняў беларускі рэжым кінуў за краты каля 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Фота: БелТА

Напісаць каментар 42

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках