20 красавiка 2024, Субота, 4:54
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

«Беларусбанк» адмовіўся абслугоўваць жыхара Баранавічаў па-беларуску

41
«Беларусбанк» адмовіўся абслугоўваць жыхара Баранавічаў па-беларуску

Сяргей Гоўша бароніць сваё права на выкарыстанне беларускай мовы ў банкаўскай сфэры.

Праваабаронца атрымаў ліст з Адкрытага акцыянернага таварыства "Ашчадны банк "Беларусбанк", філія № 802, за подпісам дырэктара А.Ф.Навіцкага, у якім паведамляецца, што банк разгледзеў ягоны зварот аб аплатах і выкарыстанні беларускай мовы пры абслугоўванні кліентаў, піша сайт ПЦ "Вясна".

Найперш банкавы чыноўнік падрабязна распавёў Сяргею Гоўшу аб дзейнасці "Беларусбанка", аб развіцці і ўдасканаленні адзінай разліковай і інфармацыйнай прасторы (АРІП) для аплаты паслуг. А што да беларускай мовы пры абслугоўванні кліентаў, то Навіцкі паведаміў у сваім адказе, што, "... кіруючыся нарматыўна-прававой базай Рэспублікі Беларусь, банк мае права пры выкананні паслуг насельніцтву выкарыстоўваць адну з дзяржаўных моў РБ - беларускую або расейскую".

- Але артыкул 50 Канстытуцыі гарантуе, што кожны грамадзянін мае права карыстацца роднай мовай, выбіраць мову стасункаў. У рэальным жыцці ў нас усё выглядае зусім інакш. Я не магу адправіць ці надрукаваць якую-небудзь банкавую паперку на беларускай мове, бо супрацоўнікі банка наракаюць на нястачу беларускага шрыфту ў кампутарах. Пра гэта я і пісаў кіраўніцтву банка і спадзяваўся, што яго ім усталююць, і можна будзе свабодна карыстацца роднай мовай для аплаты паслуг. Але замест канкрэтнай працы ў пашырэнні беларускай мовы ў банкавай сфэры мне даслалі звычайную адпіску, - паведаміў праваабаронца Сяргей Гоўша.

Грамадскі актывіст мерыцца бараніць сваё права карыстацца роднай мовай далей.

Напісаць каментар 41

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках