23 красавiка 2024, aўторак, 15:51
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Канстанцін Баравы: Расея і Беларусь пачнуць вайну з Украінай да 25 траўня

124
Канстанцін Баравы: Расея і Беларусь пачнуць вайну з Украінай да 25 траўня

Лукашэнка і Пуцін назавуць уварванне «міратворчай аперацыяй».

Пра гэта заявіў расейскі палітычны і эканамічны эксперт, былы дэпутат Дзярждумы Канстанцін Баравы, піша gordonua.com.

«Калі Пуцін пакуль не адрэагаваў на заклік «Данецкай народнай рэспублікі» ўключыць яе ў склад Расеі, гэта не азначае, што ён адмовіўся ад Данбаса. Наадварот, я ніколькі не сумняваюся, што да выбараў 25 траўня Расея пачне ваенныя дзеянні і назаве іх «міратворчай аперацыяй на ўсходзе Украіны». Дарэчы, у «аперацыі» возьме ўдзел і Беларусь. Лукашэнка гэтымі днямі досыць празрыста на гэта намякнуў», - падзяліўся сваім прагнозам эксперт.

Паводле яго слоў, прэзідэнту РФ патрэбны не толькі Данбас, але і ўся Украіна разам з Прыднястроўем і часткай Латвіі і Эстоніі.

«Новая Расейская імперыя - адзінае дзяржаўнае ўтварэнне, у якім Пуцін будзе запатрабаваны як прэзідэнт. Зараз Пуцін адчувае вельмі моцны ціск пераўзбуджанных расейскіх патрыётаў, якіх сам жа і расхістаў», - адзначыў Баравы.

Таксама, па словах палітолага, Расея наклікала на сябе сур'ёзныя праблемы тым, што анэксавала Крым - гэта і міжнародныя санкцыі, і падзенне ўнутранай эканомікі краіны. Пры гэтым, кажа эксперт, многія заходнія палітыкі меркавалі, што Пуцін задаволіцца толькі Крымам, таму міжнародная супольнасць дазволіла адабраць паўвостраў ва Украіны.

Баравы лічыць, што цяпер перад Украінай стаяць дзве галоўныя задачы - тэрмінова стварыць баяздольную армію, якая абароніць межы і вызваліць Крым ад акупантаў, і аднавіць эканамічную і палітычную сістэмы. Інакш Украіна стане калоніяй «пуцінскай імперыі».

Фота: DELFI

Напісаць каментар 124

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках