24 красавiка 2024, Серада, 5:57
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Бяляцкі атрымаў прэмію імя Адамовіча

2
Бяляцкі атрымаў прэмію імя Адамовіча

Палітвязень узнагароджаны за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай».

13 траўня ў Менску ўзнагародзілі лаўрэатаў прэмій Францішка Багушэвіча і Алеся Адамовіча. Прэмію Алеся Адамовіча атрымаў палітвязень Алесь Бяляцкі за кнігу «Асьвечаныя беларушчынай». Прэмію Багушэвіча - Зміцер Матвейчык за кнігу «Паўстанне 1863-64 гадоў: нарыс баявых дзеянняў», піша сайт ПЦ «Вясна».

За Алеся Бяляцкага прэмію атрымала яго жонка Наталля Пінчук. Яна паведаміла, што зняволены праваабаронца ўжо ведае пра ўзнагароду.

Пінчук зачытала зварот Бяляцкага: «Кніга здабыла пэўны падтэкст, бо пытанні, якія ў ёй падымаюцца, важныя для перспектывы існавання нашага народа. (...) Беларусь ёсць там, дзе ёсць беларуская свядомасць, культура і мова. Калі нашы суседзі такім чынам вызначаюць для сябе «руcский мир», то мы вызначаем «беларускі свет» і адстаім яго», - піша Алясь Бяляцкі.

Наталля Пінчук дадала, што сам аўтар ацэньвае «Асьвечаныя беларушчынай» як сумаванне 25-гадовай працы.

Наталля Адамовіч, дачка Алеся Адамовіча, у гонар якога была заснаваная прэмія, заявіла, што Бяляцкі стаў 34-м лаўрэатам гэтай узнагароды. «Раней кнігі спальвалі, а цяпер - новая форма: забарона на ўвоз», - адзначыла Наталля Адамовіч, кажучы пра важнасць кнігі.

3 ліпеня 2013 года на літоўска-беларускай мяжы ў праваабаронцы Таццяны Рэвякі мытнікі канфіскавалі 40 экземпляраў кнігі Алеся Бяляцкага «Асьвечаныя беларушчынай», якую надрукавалі ў Літве. Таццяна Рэвяка везла экземпляры для сяброў Бяляцкага.

Пазней на падставе заключэння экспертаў суд зрабіў выснову, што кніга змяшчае матэрыялы, якія могуць нанесці шкоду эканамічным і палітычным інтарэсам краіны, і пастанавіў вывезці кнігі назад у Літву.

У 2011 годзе аўтара кнігі Алеся Бяляцкага суд пакараў чатырма з паловай гадамі калоніі ўзмоцненага рэжыму з канфіскацыяй маёмасці нібыта за нявыплату падаткаў з ахвяраванняў, якія пайшлі на дзейнасць праваабарончага цэнтра «Вясна» і дапамогу палітвязням.

Напісаць каментар 2

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках