20 красавiка 2024, Субота, 10:23
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

Шуневіч пагражае апазіцыі

31
Шуневіч пагражае апазіцыі

Прэвентыўныя затрыманні актывістаў будуць працягвацца.

Пра гэта заявіў міністр унутраных спраў Беларусі, размаўляючы сёння з журналістамі ў «палаце прадстаўнікоў», перадае БелаПАН.

«Няма і быць не можа такой дэфініцыі як прэвентыўнае затрыманне. Затрыманні былі тых асоб, якія здзейснілі адміністрацыйныя правапарушэнні - хуліганства, непадпарадкаванне супрацоўнікам міліцыі і гэтак далей. Такія затрыманні былі, ёсць і будуць працягвацца», - сказаў ён.

У Беларусі за кратамі знаходзяцца дзевяць арыштаваных на працяглыя тэрміны палітвязняў, у тым ліку былы кандыдат у прэзідэнты Мікалай Статкевіч і віцэ-прэзідэнт Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі. Акрамя таго, на працягу апошніх двух тыдняў супрацоўнікамі міліцыі былі затрыманыя каля 30 актывістаў апазіцыі. Праваабаронцы звязваюць арышты з правядзеннем чэмпіянату свету па хакеі ў Менску.

Напісаць каментар 31

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках