20 красавiка 2024, Субота, 1:09
Падтрымайце
сайт
Сім сім,
Хартыя 97!
Рубрыкі

У Беларусі забароняць продаж спіртнога да 21 года

66
У Беларусі забароняць продаж спіртнога да 21 года

Улады таксама хочуць забараніць продаж алкаголю з 22 да 9 гадзін.

Як стала вядома БелаПАН, такая норма змяшчаецца ў праекце закона аб змяненні парадку абароту алкагольнай прадукцыі на ўнутраным рынку.

«На тэрыторыі Рэспублікі Беларусь забараняецца продаж алкагольных напояў асобам, маладзейшым за 21 год . У выпадку ўзнікнення ў асобы, якой непасрэдна ажыццяўляецца продаж алкагольных напояў, сумневу ў дасягненні пакупніком 21 года прадавец мае права запатрабаваць у гэтага пакупніка дакумент, які сведчыць асобу», - гаворыцца ў законапраекце, які знаходзіцца на разглядзе ўрада.

Мяркуецца, што дадзеная норма можа ўступіць у сілу з 2015 года.

У абгрунтаванні да праекта закона паказваецца, што дадзенае новаўвядзенне ініцыявана Міністэрствам унутраных спраў.

«Па дадзеных Міністэрства аховы здароўя, наяўная ў моладзі ва ўзросце больш за 18 гадоў магчымасць набываць алкагольныя напоі прыводзіць да 25-кратнага росту назіранага нарколагамі ліку асоб ва ўзросце ад 18 гадоў да 21 года з залежнасцю ад алкаголю ў параўнанні з лікам такіх асоб ва ўзросце да 18 гадоў», - канстатуюць распрацоўшчыкі законапраекта.

У абгрунтаванні да законапраекта таксама паказваецца, што «ўжо цяпер з агульнай колькасці паўналетніх асоб, якія ўчынілі злачынствы ў стане алкагольнага ап'янення, 10,3% складаюць грамадзяне ва ўзросце 18-20 гадоў».

Падрыхтаваны законапраект таксама прадугледжвае ўвядзенне «часовага абмежавання рознічнага продажу алкагольных напояў у арганізацыях гандлю з 22 да 9 гадзін, за выключэннем рознічнага гандлю ў стацыянарных аб'ектах грамадскага харчавання і крамах бяспошліннага гандлю».

Варта адзначыць, што ў гэтым годзе Беларусь заняла першае месца ў свеце па спажыванні чыстага спірту на душу насельніцтва. У штогадовым дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя «Аб становішчы ў галіне алкаголю і здароўя» паведамляецца, што ўзровень спажывання чыстага спірту на аднаго жыхара Беларусі, старэйшага за 15 гадоў складае ў сярэднім 17,5 літра. Беларускія мужчыны выпіваюць у год 27,5 літра чыстага спірту, жанчыны - 9,1 літра.

Напісаць каментар 66

Таксама сачыце за акаўнтамі Charter97.org у сацыяльных сетках